Перайсці да зместу

Аляксандр Сяргеевіч Папуш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Папуш
Поўнае імя Аляксандр Сяргеевіч Папуш
Нарадзіўся 14 студзеня 1985(1985-01-14)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 174 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2007 Украіна Ільічовец-2 (Марыупаль) 84 (4)
2005—2007 Украіна Ільічовец (Марыупаль) 3 (0)
2008 Беларусь Лакаматыў (Мінск) 26 (2)
2009—2010 Беларусь Дынама (Брэст) 34 (2)
2010—2011 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 44 (2)
2012 Беларусь Брэст 25 (1)
2013 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 12 (2)
2013 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 13 (1)
2014 Аўтаномная Рэспубліка Крым Жамчужына (Ялта) 9 (?)
2015—2017 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 80 (5)
2019—2020 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 34 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2023.

Аляксандр Папуш (нар. 14 студзеня 1985, Марыупаль) — украінскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ва Украіне, доўгі час гуляў за марыупальскі «Ільічовец», але так і не дасягнуў асноўнага складу. У 2008—2012 гадах гуляў у Беларусі (мінскі «Лакаматыў», жодзінскае «Тарпеда», брэсцкае «Дынама»).

У пачатку 2013 года стаў іграком казахскага «Кайсара», які выступаў у Першай лізе (другі па рангу дывізіён). У жніўні 2013 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком рэчыцкага «Ведрыча-97»[2]. У сакавіку 2014 года па заканчэнні кантракта пакінуў рэчыцкі клуб[3].

З красавіка 2014 года стаў выступаць у чэмпіянаце Крыма за ялцінскую «Жамчужыну», але ўлетку 2014 года, пасля пераходу «Жамчужыны» ў расійскую ПФЛ (трэці дывізіён), не быў дапушчаны да ўдзелу[4].

З сакавіка 2015 года знаходзіўся ў складзе «Іслачы»[5], дзе і пачаў сезон 2015. Дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе і выйсці ў Вышэйшую. У сезонах 2016—2017 заставаўся іграком асновы «Іслачы», выступаў звычайна на пазіцыі правага абаронцы.

У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[6], аднак у лютым па выніках справы аб дагаварных матчах атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ двухгадовую дыскваліфікацыю[7], з-за чаго быў вымушаны пакінуць каманду. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць ва Украіне, часам падтрымліваючы форму з беларускім клубам[8].

У красавіку 2019 года атрымаў адтэрміноўку па дыскваліфікацыі[9] і неўзабаве зноў быў заяўлены за «Іслач», дзе стаў гуляць за дубль, а пазней вярнуўся ў асноўны склад. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[10] і завяршыў кар’еру.

  1. Oleksandr Papush // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. "Ведрич-97" пополнился четырьмя футболистами и расстался с тренером
  3. «Речица-2014» отправилась на сбор, команду пополнили шесть игроков
  4. Футбольный клуб «Жемчужина» будет судиться с Федерацией футбола Крыма(недаступная спасылка)
  5. Виталий Жуковский: «Быченок оформляет документы, чтобы уехать играть в другую страну»
  6. Контракты с "Ислочью" продлили 11 игроков
  7. Футбол. БФФ пожизненно дисквалифицировала 12 фигурантов договорных матчей(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 3 мая 2018.
  8. Дело о “договорняках”. “Друзья-однополчане”, где же вы теперь?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2021. Праверана 20 кастрычніка 2018.
  9. Папуш и Макар, наказанные по «Делу о договорных матчах», получили отсрочки по дисквалификации
  10. Папуш покинул "Ислочь"