Аляксандр Сяргеевіч Самедаў
Аляксандр Самедаў | ||||
![]() | ||||
Агульная інфармацыя | ||||
Поўнае імя | Аляксандр Сяргеевіч Самедаў | |||
Нарадзіўся | 19 ліпеня 1984 (34 гады) | |||
Грамадзянства | ![]() | |||
Рост | 177 см | |||
Вага | 75 кг | |||
Пазіцыя | правы паўабаронца | |||
Інфармацыя пра клуб | ||||
Клуб | ![]() | |||
Нумар | 19 | |||
Кар’ера | ||||
Маладзёжныя клубы | ||||
1991 — 1995 | ![]() | |||
1995 | ![]() | |||
1996 — 2001 | ![]() | |||
Клубная кар’ера* | ||||
2001 — 2005 | ![]() |
47 (6) | ||
2005 — 2008 | ![]() |
49 (3) | ||
2008 — 2009 | ![]() |
44 (7) | ||
2010 — 2012 | ![]() |
70 (9) | ||
2012 — 2016 | ![]() |
128 (26) | ||
2017 — 2018 | ![]() |
39 (5) | ||
2019 — | ![]() | |||
Нацыянальная зборная** | ||||
2004 — 2005 | ![]() |
12 (3) | ||
2011 — 2018 | ![]() |
28 (14) | ||
Міжнародныя медалі | ||||
Дзяржаўныя ўзнагароды
| ||||
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Алякса́ндр Сярге́евіч Саме́даў (руск.: Алекса́ндр Серге́евич Саме́дов; нар. 19 ліпеня 1984, Масква, СССР) — расійскі[3] футбаліст, паўабаронца самарскіх «Крылаў Саветаў» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Расіі. Заслужаны майстар спорту Расіі (2018).
Чэмпіён Расіі (2016/2017), уладальнік Суперкубка Расіі (2017) і чатырохразовы ўладальнік Кубка Расіі па футболе. Удзельнік чэмпіянатаў свету па футболе 2014 і 2018 гадоў і чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 19 ліпеня 1984 года ў Маскве. Выхаванец футбольнай школы клуба «Спартак» (Масква). Дарослую футбольную кар’еру пачаў у 2001 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якой правёў чатыры сезоны, прыняўшы ўдзел у 47 матчах чэмпіянату.
Сваёй гульнёй за гэтую каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Лакаматыў» (Масква), у склад якога далучыўся 2005 года. Згуляў за маскоўскіх чыгуначнікаў наступныя тры сезоны сваёй гульнявой кар’еры.
На працягу 2008—2009 гадоў абараняў колеры каманды клуба «Масква».
У 2010 годзе падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе маскоўскага «Дынама», быў асноўным іграком каманды.
У 2012 годзе зноў стаў іграком маскоўскага «Лакаматыва». Згуляў за маскоўскіх чыгуначнікаў пасля вяртання 128 матчаў у нацыянальным чэмпіянаце.
У студзені 2017 года вярнуўся ў родную каманду — маскоўскі «Спартак». У студзені 2019 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Спартаком»[4] і неўзабаве папоўніў склад самарскіх «Крылаў Саветаў»[5].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2011 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе зборнай Расіі. Правёў у форме галоўнай каманды краіны 53 матчы, забіўшы 7 галоў. У 2018 годзе быў асноўным іграком зборнай на хатнім чэмпіянаце свету. 7 ліпеня 2018 года, пасля матчу з Харватыяй, абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Расіі: 2017
- Уладальнік Кубка Расіі (4): 2003, 2007, 2015, 2017
- Уладальнік Суперкубка Расіі: 2017
Зноскі
- ↑ Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- ↑ Частное учреждение дополнительного образования (ЧУДО) «Академия „Спартак“ по футболу имени Ф. Ф. Черенкова» (Москва). История школы. Официальный сайт ФК «Спартак» (Москва) // spartak.com
- ↑ Андрей Бодров. «Минус три кило — и я в порядке!» — Александр Самедов рассказал о секретах обретения лучшей формы, позволившей ему получить вызов в сборную России. Газета «Советский спорт» // sovsport.ru (6 октября 2011 года)
— В то же время сайт transfermarkt.de утверждает, что у вас есть азербайджанский паспорт.
— У меня один паспорт — российский. Если меня там услышат, просьба исправить. - ↑ «Спартак» расторг контракт с Самедовым. by.tribuna.com.
- ↑ «Крылья» объявили о переходе Самедова и аренде Тимофеева у «Спартака». by.tribuna.com.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
Зборная Расіі — Чэмпіянат свету 2014
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Акінфееў (б) • 2 Казлоў • 3 Шчэннікаў • 4 Ігнашэвіч • 5 Сямёнаў • 6 Кануннікаў • 7 Дзянісаў • 8 Глушакоў • 9 Какорын • 10 Дзагоеў • 11 Кержакоў • 12 Ладыгін (б) • 13 Гранат • 14 Беразуцкі (к) • 15 Магілевец • 16 Рыжыкаў (б) • 17 Шатаў • 18 Жыркоў • 19 Самедаў • 20 Файзулін • 21 Іонаў • 22 Ешчанка • 23 Камбараў • трэнер: Фабіа Капэла |
Зборная Расіі — Чэмпіянат Еўропы 2016
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Акінфееў (б) • 2 Шышкін • 3 Смольнікаў • 4 Ігнашэвіч • 5 Нойштэтэр • 6 А. Беразуцкі • 7 Юсупаў • 8 Глушакоў • 9 Какорын • 10 Смолаў • 11 Мамаеў • 12 Ладыгін (б) • 13 Галавін • 14 В. Беразуцкі • 15 Шырокаў (к) • 16 Гільермі (б) • 17 Шатаў • 18 Іваноў • 19 Самедаў • 20 Тарбінскі • 21 Шчэннікаў • 22 Дзюба • 23 Камбараў • трэнер: Леанід Слуцкі |
Зборная Расіі — Кубак канфедэрацый 2017
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Акінфееў (б) • 2 Смольнікаў • 3 Шышкін • 4 Газінскі • 5 Васін • 6 Джыкія • 7 Полаз • 8 Глушакоў • 9 Смолаў • 10 Камболаў • 11 Бухараў • 12 Габулаў (б) • 13 Кудрашоў • 14 Куцепаў • 15 Міранчук • 16 Гільермі (б) • 17 Галавін • 18 Жыркоў • 19 Самедаў • 20 Кануннікаў • 21 Ярохін • 22 Тарасаў • 23 Камбараў • трэнер: Станіслаў Чарчэсаў |
Зборная Расіі — Чэмпіянат свету 2018
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Акінфееў (б) • 2 Фернандыс • 3 Куцепаў • 4 Ігнашэвіч • 5 Сямёнаў • 6 Чэрышаў • 7 Кузяеў • 8 Газінскі • 9 Дзагоеў • 10 Смолаў • 11 Зобнін • 12 Лунёў (б) • 13 Кудрашоў • 14 Гранат • 15 Ал. Міранчук • 16 Ан. Міранчук • 17 Галавін • 18 Жыркоў • 19 Самедаў • 20 Габулаў (б) • 21 Ярохін • 22 Дзюба • 23 Смольнікаў • трэнер: Станіслаў Чарчэсаў |
- Нарадзіліся 19 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Майстры спорту Расіі
- Заслужаныя майстры спорту Расіі
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Расіі
- Ігракі зборнай Расіі па футболе
- Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
- Ігракі ФК Спартак Масква
- Ігракі ФК Лакаматыў Масква
- Ігракі ФК Дынама Масква
- Ігракі ФК Масква