Аляксандр Сяргеевіч Спірын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Аляксандр Сяргеевіч Спірын
руск.: Александр Сергеевич Спирин
Дата нараджэння 4 верасня 1931(1931-09-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 снежня 2020(2020-12-30) (89 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1962) і акадэмік АН СССР[d] (1970)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Андрэй Мікалаевіч Белазерскі
Вядомыя вучні Q4514972?
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды

Аляксандр Сяргеевіч Спі́рын[3] (руск.: Александр Сергеевич Спирин; (4 верасня 1931 — 30 снежня 2020) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне біяхіміі, доктар біялагічных навук (1962), акадэмік Акадэміі навук СССР (1970, член-карэспандэнт з 1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў пасёлку Калінінскі (сучасны горад Каралёў у Маскоўскай вобласці Расіі). У 1954 годзе скончыў біёлага-глебавы факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута біяхіміі імя А. М. Баха Акадэміі навук СССР. У 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у Інстытуце біяхіміі з 1958 года малодшым навуковым супрацоўнікам, з 1962 года — загадчыкам лабараторыі. З 1964 года прафесар, у 1973—2012 гадах загадчык кафедры малекулярнай біялогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1967 арганізаваў і ўзначаліў Інстытут бялку Акадэміі навук СССР у горадзе Пушчына Маскоўскай вобласці. З 2001 саветнік Прэзідыума Расійскай акадэміі навук.

Памёр А. С. Спірын 30 снежня 2020 года. Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве[4].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Разам з А. М. Белазерскім атрымаў першыя сведчанні існавання інфармацыйных (матрычных) РНК і адсутнасці кадзіруючых (матрычных) функцый у рыбасом і рыбосомных РНК. Упершыню даў апісанне асноўных прынцыпаў прасторавай структуры высокопалімерных РНК. Прапанаваў мадэль працы рыбасомы ў працэсе сінтэзу бялку, апісаў рабочы цыкл рыбасомы ў тэрмінах малекулярнай нанамашыны канвеернага тыпу.

Зноскі

  1. Спирин Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. https://www.ae-info.org/ae/User/Spirin_Alexander
  3. БелЭн, 2002
  4. Московские могилы (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]