Аляксандр Сяргеевіч Сідараў
Аляксандр Сяргеевіч Сідараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 студзеня 1951 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Прэмія імя Л. Мазалеўскай (1994) Прэмія імя І. Ушакова[d] (2001) |
Аляксандр Сяргеевіч Сідараў (нар. 11 студзеня 1951, Віцебск) — беларускі мастак тэатра лялек, лаўрэат тэатральнай прэміі імя Л. Мазалеўскай (1994) і першы лаўрэат прэміі імя І. Ушакова (2001).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1977 годзе скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі. У 1977—1988 гг. працаваў галоўным мастаком тэатра лялек у г. Іванава (Расія), дзе аформіў больш за 20 спектакляў.
У 1988 г. быў запрошаны на пасаду галоўнага мастака Брэсцкага абласнога тэатра лялек, у якім ажыццявіў сцэнаграфічнае вырашэнне спектакляў «Забыць Герастрата!» Р. Горына (1989) і «Чароўная лямпа Аладзіна» Н. Гернет (1990).
З 1990 г. А. Сідараў працуе галоўным мастаком Беларускага тэатра «Лялька» ў Віцебску. За сцэнаграфію спектакля «Ладдзя Роспачы» Р. Асвяціча паводле Уладзіміра Караткевіча, які быў пастаўлены ў 2000 годзе, А. Сідараў стаў першым лаўрэатам прэміі імя І. Ушакова (2001).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1980 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С.343-344.