Аляксандр Трафімавіч Кічкайла
Аляксандр Трафімавіч Кічкайла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Кавалёў | ||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Кавалёў | ||||||
Папярэднік | Аляксей Яновіч | ||||||
Пераемнік | Мікалай Грынёў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1933 |
||||||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Алякса́ндр Трафі́мавіч Кічка́йла (нар. 1933) — беларускі гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, былы намеснік старшыні Савета Міністраў БССР, старшыня Магілёўскага аблвыканкама. Ганаровы грамадзянін Брэсцкай вобласці (2009), заслужаны будаўнік БССР, кандыдат тэхнічных навук (1975).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ажыццяўляў кіраванне будаўніцтвам мемарыяльнага комплексу Брэсцкая крэпасць, у 1971 годзе пасля яго адчынення па асабістаму запрашэнню П. М. Машэрава пераехаў у Мінск і стаў старшынёй міжкалгасных будаўнічых арганізацый. Пры яго ўдзеле былі пабудаваны аграпрамышленыя комплексы «Белавежскі», «Астрамечава», «Заходні», «Жамчужны».
У 1987—1989 гадах быў старшынёй Магілёўскага аблвыканкама, пасля быў зноў пераведзены у Мінск на пасаду намесніка старшыні Савета Міністраў БССР, курыраваў пытанні ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.
У 1991—1992 гадах быў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
У 1995 годзе паставіў свой подпіс пад лістамі, змешчанымі ў газеце «Звязда», якія заклікалі да змены дзяржаўных сімвалаў і надання рускай мове статусу дзяржаўнай[1].
Зноскі
- ↑ Рэферэндум-1995. Антыгероі беларускай мовы Архівавана 24 студзеня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Юлия БОЛЬШАКОВА Александр КИЧКАЙЛО: «Пригласил легендарную женщину на драники. И она помогла!»(руск.) // Белорусская Нива. — 02.11.2013.
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Баранавічах
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя будаўнікі Беларускай ССР
- Асобы
- Старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта
- Ганаровыя грамадзяне Брэсцкай вобласці
- Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання