Аляксандр Уладзіміравіч Данішэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Данішэўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Данішэўскі
Нарадзіўся 23 лютага 1984(1984-02-23)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Сцяг Украіны Украіна
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2005 Сцяг Расіі Спартак (Масква) 40 (4)
2004—2005   Сцяг Расіі Хімкі 45 (12)
2006 Сцяг Расіі Тарпеда (Масква) 12 (2)
2006—2007 Сцяг Расіі Кубань (Краснадар) 16 (5)
2007   Сцяг Расіі Растоў 5 (0)
2008 Сцяг Украіны Арсенал (Кіеў) 9 (0)
2008 Сцяг Расіі Спортакадэмклуб (Масква) 13 (5)
2009 Сцяг Расіі Анжы (Махачкала) 8 (1)
2010 Сцяг Расіі Жамчужына-Сочы 23 (1)
2011 Сцяг Расіі Хімкі 12 (1)
2012—2013 Сцяг Украіны Севастопаль 23 (4)
2012—2013   Сцяг Украіны Севастопаль-2 6 (2)
2013 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 9 (5)
2014 Сцяг Украіны Зорка (Кіраваград) 5 (0)
2014 Сцяг Расіі СКЧФ (Севастопаль) 9 (1)
2015 Сцяг Крыма СКЧФ (Севастопаль)
2016—2017 Сцяг Крыма Гвардзеец (Гвардзейскае)
2017 Сцяг Крыма КАМО (Севастопаль)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 мая 2019.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Данішэўскі (нар. 23 лютага 1984, Севастопаль) — былы расійскі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

За час кар’еры прафесійнага футбаліста паспеў пагуляць у некалькіх расійскіх клубах Прэм’ер-лігі. Выступаў за маскоўскі «Cпартак» і махачкалінскі «Анжы». Таксама быў іграком «Арсенала» з Кіева.

У ліпені 2013 года Данішэўскі стаў футбалістам бабруйскай «Белшыны». У дэбютнай гульні супраць футбольнага клуба «Гомель» выйшаў на замену на 72-й хвіліне і праз 3 хвіліны адзначыўся голам, зрабіўшы лік 3:1 на карысць бабруйскага клуба. Усяго за бабруйчан забіў 5 галоў, але па заканчэнні сезону ў снежні 2013 года пакінуў бабруйскі клуб.

У сакавіку 2014 года перайшоў у клуб «Зорка» з украінскай Першай лігі[2], але ўжо ў маі 2014 года кантракт з кіраваградцамі па ўзаемнай згодзе быў разарваны[3]. У другой палове 2014 года выступаў у другім дывізіёне Расіі за севастопальскі СКЧФ, а ў 2015 годзе гуляў за гэты клуб ужо ў чэмпіянаце Крыма. У снежні 2015 года пакінуў Севастопаль, сезон 2016/17 распачаў у клубе «Гвардзеец». У 2017 годзе гуляў за севастопальскі КАМО, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі