Аляксандр Уладзіміравіч Мартыновіч
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Поўнае імя | Аляксандр Уладзіміравіч Мартыновіч | ||||||||||||
Нарадзіўся |
26 жніўня 1987[1][2][3] (33 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||
Рост | 192 см | ||||||||||||
Вага | 85 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||
Нумар | 4 | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Аляксандр Мартыновіч (нар. 26 жніўня 1987, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Краснадар» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскага Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР). У сезоне 2003 гуляў за каманду РВАР у Другой лізе. З 2004 года гуляў за дубль мінскага «Дынама». У 2006 годзе дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, а на наступны год ужо трывала замацаваўся ў аснове.
У ліпені 2010 года падпісаў кантракт з расійскім клубам «Краснадар», дзе таксама стаў іграком асновы. У сезоне 2011/12 «Краснадар» атрымаў месца ў расійскай Прэм’ер-лізе, дзе Аляксандр застаўся асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У 2013 годзе стаў таксама капітанам «Краснадара». У сезоне 2014/15, аднак, стаў радзей з’яўляцца на полі.
У снежні 2014 года падоўжыў кантрат з «Краснадарам» да лета 2018. У чэрвені 2015 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Урал» на 1 год[4]. У складзе «Урала» выступаў пад кіраўніцтвам беларускіх спецыялістаў — спачатку Віктара Ганчарэнкі, потым Вадзіма Скрыпчанкі — і здолеў замацавацца ў аснове. У маі 2016 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Краснадар»[5][6].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.
Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 18 лістапада 2009 года ў таварыскім матчы супраць Чарнагорыі. Хутка стаў асноўным іграком зборнай. 17 лістапада 2010 года адзначыўся дублем у браму зборнай Амана ў таварыскім матчы.
У сакавіку 2015 года стаў капітанам зборнай Беларусі[7].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2006, 2008, 2009
Бронзавы прызёр чэмпіянату Расіі (3): 2014/15, 2018/19, 2019/20
Зноскі
- ↑ Aleksandr Martynovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksandr Martynovich // FBref.com
- ↑ Aleksandr Martynovich // As — Madrid: PRISA, 1967.
- ↑ "Краснодар" сообщил, что Александр Мартынович отдан в аренду "Уралу"
- ↑ Жевнов, Мартынович и еще 6 футболистов покинули «Урал»
- ↑ Мартынович продлил контракт с «Краснодаром»
- ↑ Капитаном сборной Беларуси стал Александр Мартынович
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)