Аляксандр Уладзіміравіч Мілінкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аляксандр Мілінкевіч
Alaksandar Milinkevich.jpg
Род дзейнасці:

фізік і Q1595570?

Дата нараджэння:

25 ліпеня 1947({{padleft:1947|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:25|2|0}}) (68 гадоў)

Месца нараджэння:

Гродна

Краіна:

Flag of Belarus.svg Беларусь

Аляксандр Мілінкевіч на Вікісховішчы
Аляксандр Мілінкевіч у Варшаве, 5 ліпеня 2006

Алякса́ндр Уладзі́міравіч Мілінке́віч (25 ліпеня 1947, Гродна) — беларускі палітык і навуковец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педінстытута. Працаваў настаўнікам (Гродна). Пасля сканчэння аспірантуры Інстытута фізікі АН БССР у 1972 годзе, працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1976—1978 гадах працаваў інжынерам і старшым выкладчыкам Гродзенскага педінстытута. Стажыраваўся ва ўніверсітэце Манпелье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім універсітэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучання ў Еўрапейскім цэнтры даследавання праблем бяспекі ў Гарміш-Партэнкірхене (ФРГ, 2000). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1976). У 1980—1984 гадах загадваў кафедрай Сеціфскага ўніверсітэта (Алжыр), быў дацэнтам Гродзенскага ўніверсітэта (1978—1980, 1984—2000).

Заснавальнік і кіраўнік грамадскай арганізацыі «Ратуша». Кіраўнік праграм «Фонду спрыяння лакальнаму развіццю». У 1996—1997 гадах прэзідэнт баскетбольнага клуба «Гродна-93».

Кандыдатура Мілінкевіча разглядаецца на пасаду рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту[1].

Грамадска-палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Намеснік старшыні гарвыканкаму Гродна (1990—1996) па пытаннях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны.

У выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2001 годзе быў кіраўніком прадвыбарчага штаба Сямёна Домаша.

У 1996—2003 гадах Старшыня гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання «Ратуша», ліквідаванага ўладамі.

У 1999—2005 гадах Старшыня Беларускай Асацыяцыі Рэсурсных Цэнтраў.

У 2003—2005 гадах Старшыня гродзенскага «Таварыства Беларускай Школы».

У кастрычніку 2005 года на Кангрэсе Дэмакратычных Сілаў абраны «адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл». Удзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2006 годзе.

26 кастрычніка 2006 года ўзнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

У 2005—2007 Старшыня Рады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў.

У 2012 годзе не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата на парламенцкіх выбарах[2].

З 2006 году ўзначальвае Рух «За Свабоду», у 2008 Рух быў зарэгістраваны беларускімі ўладамі ў якасці правабарончага грамадска-асветніцкага аб'яднання[3].

Заяўляў пра свой магчымы ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года[4], хаця раней казаў пра тое, што на выбары павінны пайсці малады палітык[5].

У навуцы[правіць | правіць зыходнік]

Кандыдацкая дысертацыя па тэме «Механізм генерацыі звышмагутных лазерных імпульсаў» (1976). Аўтар 65 навуковых прац і манаграфій па квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы, гісторыі, культуры, адукацыі, архітэктуры Беларусі.

Краязнавец. Знайшоў месца пахавання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага[Крыніца?], рэстаўрыраваў вежавы гадзіннік Фарнага касцёла.

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьменніцы Святланы Алексіевіч, Аляксандр Мілінкевіч з'яўляецца прыкладам беларуска-польскага інтэлігента[6].

Зноскі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]