Перайсці да зместу

Аляксандр Уладзіміравіч Паладзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Уладзіміравіч Паладзін
Дата нараджэння 29 жніўня (10 верасня) 1885
Месца нараджэння
Дата смерці 6 снежня 1972(1972-12-06) (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Іванавіч Паладзін
Род дзейнасці хімік, палітык, біяхімік, неўролаг
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Order of Cyril and Methodius, 1st Class
Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Уладзіміравіч Пала́дзін (10 верасня 1885, Масква — 6 снежня 1972) — украінскі біяхімік, заснавальнік украінскай навуковай школы біяхімікаў. Акадэмік АН БССР (1933), АН УССР (1929), АН СССР (1942), АМН СССР (1944), доктар біялагічных навук (1926), прафесар (1922). Замежны член Польскай акадэміі навук (1950), ганаровы акадэмік Венгерскай акадэміі навук (1953), Балгарскай АН (1956), Румынскай АН (1957). Герой Сацыялістычнай Працы (1955). Заслужаны дзеяч навукі УССР (1935).

Скончыў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1909). З 1909 выкладаў у ВНУ Санкт-Пецярбурга. У 1916—1923 — прафесар Харкаўскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства, адначасова ў 1921—1931 — прафесар, загадчык кафедры Харкаўскага медыцынскага інстытута. У 1925—1970 — дырэктар Украінскага біяхімічнага інстытута (з 1931 — Інстытут біяхіміі АН УССР), адначасова ў 1934—1954 — прафесар, загадчык кафедры Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1934 — неадменны сакратар Прэзідыўма, з 1939 — першы віцэ-прэзідэнт, у 1946—1962 — прэзідэнт Акадэміі навук УССР.

У 1947—1958 — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

Науковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы прысвечаны пытанням біяхіміі вітамінаў, абмену рэчываў, параўнальнай біяхіміі нервовай тканкі і галаўнога мозгу пры розных функцыянальных станах. Працы па біяхіміі цяглічнай дзейнасці ляглі ў аснову сучасных уяўленняў функцыянальнай біяхіміі аб працэсах стомы, адпачынку і трэніроўкі цягліц. Сінтэзаваў аналаг вітаміну К — вікасол.

У 1926—1972 — галоўны рэдактар «Украінскага біяхімічнага часопіса».

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Учебник физиологической химии. 1924
  • Основы питания. 3-е изд. М., 1927.
  • Учебник биологической химии. 1938.
  • Химическая природа витаминов. 3-е изд. Киев, 1941.
  • Биохимия головного мозга. М., 1955.
  • Биохимия нервной системы. Киев, 1958.
  • Вопросы биохимии нервной системы. Киев, 1965.
  • Белки головного мозга и их обмен. Киев, 1972 (у суаўт.).
  • Избранные труды. Киев, 1975.

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1941, 1945), ордэн Чырвонай Зоркі (1944), ордэн Леніна (1944, 1945, 1948, 1955, 1965), ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), Ленінская прэмія (1929), медалі.

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 Інстытуту біяхіміі АН УССР прысвоена імя А. У. Паладзіна. З 1973 НАН Украіны прысуджаецца прэмія імя А. У. Паладзіна за выбітныя навуковыя працы ў галіне біяхіміі і малекулярнай біялогіі.

  • Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1. — С. 218—219.
  • Паладзін Аляксандр Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 533. — 560 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Палладин Александр Владимирович // Т. 19. Отоми — Пластырь. М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 121. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  1. Бурцев В. С., Малиновский Б. Н., Лебедева Н. С. Сергей Алексеевич Лебедев. Ученый, труженик, человек // Сергей Алексеевич Лебедев. К 100-летию со дня рождения основоположника отечественной электронной вычислительной техникиМ.: Физматлит, 2002. — С. 25. — 440 с. — ISBN 5-9221-0315-6
  2. Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 735. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1