Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў
Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 жніўня 1949 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Аляксандр Аляксандравіч Рагачоў |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў (нар. 13 жніўня 1949, в. Юркавічы, Веткаўскага раёна, Гомельскай вобласці) — беларускі вучоны ў галіне фізічнай хіміі. Член-карэспандэнт (2009), доктар хімічных навук (1989), прафесар (1991). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2003).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (1972).
З 1972 года у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм АН БССР. З 1981 года старшы выкладчык, дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту.
У 2001 годзе стаў прарэктар па навуковай рабоце — дырэктар Навукова-даследчага інстытута чыгуначнага транспарту ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту».
З 2004 па 2016 год — рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.
У 2004—2016 — галоўны рэдактар часопіса «Весці Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны». З 2009 года галоўны рэдактар часопіса «Праблемы фізікі, матэматыкі і тэхнікі».
Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2009).
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя даследаванні ў галіне фізічнай хіміі кампазіцыйных, шматслойных тонкаплёнкавых сістэм на аснове палімерных і неарганічных (металічных, вугляродных, карбідаў і нітрыдаў металаў) матэрыялаў, сінтэзу складаных хімічных злучэнняў з актыўнай газавай фазы. Правёў комплексныя даследаванні працэсаў вакуумнай металізацыі палімерных матэрыялаў, дыспергіравання палімераў пад дзеяннем патоку электронаў, лазернага выпраменьвання. Распрацаваў метады рэгулявання фізіка-механічных уласцівасцяў нана-і мікрагетэрагенных сістэм, заснаваныя на выкарыстанні плазменнай актывацыі лятучых прадуктаў, газатранспартных плазмахімічных працэсаў на стадыі асаджэння наначасціц з газавай фазы складанага складу. Прапанаваў рэлаксацыйна-дыфузійную тэорыі міжфазных працэсаў, на аснове якой аналітычна апісаў структурныя асаблівасці межавых слаёў, заканамернасці адгезійнага ўзаемадзеяння ў статычным і дынамічным кантакце пры розных рэжымах і ўмовах, у тым ліку і пры праходжанні хімічных кантактных рэакцый; патлумачыў шэраг эксперыментальна ўстаноўленых эфектаў, у тым ліку: эфекту зрыву кандэнсацыі атамаў металу на паверхні палімера пры тэмпературы, блізкай да тэмпературы стеклавання; эфекту перадачы тонкімі пластамі адсарбцыйнай актыўнасці падкладкі; селектыўнасці зачаткаўтварэння кандэнсаванай фазы на паверхні палімера пры стварэнні ў павярхоўным пласце механічных напружанняў.
Аўтар больш за 560 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 1 навучальнага дапаможніка, 80 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вакуумная металлизация полимерных материалов. Л.: Химия, Ленингр. отд-ние, 1987 (совм. с Ю. В. Липиным, В. В. Харитоновым).
- Релаксационно-диффузионная теория межфазных процессов. Гомель: [б. и.], 1997 (совм. с М. В. Буем).
- Восстановление и повышение износостойкости деталей машин: учеб. пособие. Гомель: БелГУТ, 2005 (в соавт. с С С. Сидорским).
- Нанокомпозиционные машиностроительные материалы: опыт разработки и применения. Гродно: ГрГУ, 2006 (в соавт.).
- Многослойные плёночные поляризаторы на основе тугоплавких оксидов // Проблемы физики, математики и техники. 2015. № 4. С. 27-30 (совм. с Н. Н. Федосенко, Д. Л. Горбачёвым).
- Особенности роста углеродных покрытий в импульсном катодно-дуговом разряде при легировании ионами азота // Наноматериалы и наноструктуры. 2016. Т. 7, № 3. С. 35-42. (в соавт.).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
- Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ
- Выкладчыкі БелДУТ
- Дактары хімічных навук
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта