Перайсці да зместу

Аляксандр Уладзіміравіч Сачыўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Сачыўка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Сачыўка
Нарадзіўся 5 студзеня 1986(1986-01-05)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 80 кг[3]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 20
Клубная кар’ера[* 1]
2003 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2004 Беларусь Дарыда (Ждановічы) 0 (0)
2005—2016 Беларусь Мінск 298 (19)
2017—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 32 (3)
2018—2021 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 78 (5)
2022— Беларусь Дынама (Мінск) 27 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (0)
2017—2021 Беларусь Беларусь 12 (1)
  1. ↑ Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2024.
  2. ↑ Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 верасня 2021

Аляксандр Сачыўка (нар. 5 студзеня 1986, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школы мінскага «Тарпеда», выступаў потым за дубль мінскіх «Дынама» і «Дарыды». У 2005 годзе стаў іграком мінскай «Змены» (у 2006 годзе пераўтворана ў клуб «Мінск»), дзе адразу стаў адным з асноўных абаронцаў, на працягу 12 сезонаў з’яўляўся аплотам абароны мінчан. Доўгі час быў віцэ-капітанам каманды.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з клубам. У сезоне 2014 стаў капітанам каманды пасля зыходу Андрэя Разіна. У маі 2014 года некаторы час выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца, у чэрвені 2014 года не гуляў з-за траўмы, але пазней вярнуўся на звыклае месца цэнтральнага абаронцы.

У студзені 2015 года чарговы раз падоўжыў кантракт з «Мінскам»[4]. У сезоне 2016 забіў 6 галоў у чэмпіянаце, у тым ліку 16 верасня аформіў хет-трык у матчы са «Славіяй», які стаў увогуле адзіным у Вышэйшай лізе.

У снежні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату 2017. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[6]. У сезоне 2018 стаў радзей з’яўляцца на полі.

У жніўні 2018 года, разарваўшы кантракт з «Дынама», стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[7]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе салігорскай каманды. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да канца 2021 года[8].

У пачатку 2022 года, пакінуўшы «Шахцёр», трэніраваўся з іванаўскім «Тэкстыльшчыкам», але ў сакавіку па сямейных абставінах вярнуўся ў Беларусь[9] і ў красавіку перайшоў у мінскае «Дынама»[10]. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам[11]. У студзені 2024 года падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі[12].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі ўлетку 2009 года.

У кастрычніку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[13], але тады так і не згуляў за яе. Дэбютаваў у зборнай 1 чэрвеня 2017 года, правёўшы на полі першыя 60 хвілін у таварыскім матчы супраць Швейцарыі (0:1).

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003дубльДынамаБеларусь300
2004дубльДарыдаБеларусь284
2005Д2ЗменаБеларусь281
2006Д2МінскБеларусь252
2007Д1МінскБеларусь200
2008Д2МінскБеларусь213
2009Д1МінскБеларусь250
2010Д1МінскБеларусь251
2011Д1МінскБеларусь260
2012Д1МінскБеларусь263
2013Д1МінскБеларусь263
2014Д1МінскБеларусь260
2015Д1МінскБеларусь220
2016Д1МінскБеларусь286
2017Д1ДынамаБеларусь253
2018 (1)Д1ДынамаБеларусь70
2018 (2)Д1ШахцёрБеларусь100
2019Д1ШахцёрБеларусь252
2020Д1ШахцёрБеларусь240
2021Д1ШахцёрБеларусь193
2022Д1ДынамаБеларусь122
2023Д1ДынамаБеларусь153

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

  1. ↑ Aleksandr Sachivko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Alyaksandr Sachywka // FBref
  3. ↑ https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2022/sachyka-alyaksandr
  4. ↑ Сачивко продлил контракт с «Минском» (руск.). by.tribuna.com.
  5. ↑ Александр Сачивко подписал контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (30 снежня 2016). Праверана 29 студзеня 2024.
  6. ↑ Сачивко продолжит в "Динамо" (руск.). football.by (6 снежня 2017). Праверана 29 студзеня 2024.
  7. ↑ Сачивко стал игроком "Шахтера" (руск.). football.by (14 жніўня 2018). Праверана 29 студзеня 2024.
  8. ↑ "Шахтер" объявил о продлении контракта с Сачивко (руск.). football.by (29 лістапада 2019). Праверана 29 студзеня 2024.
  9. ↑ Александр Сачивко покинул расположение "Текстильщика" (руск.). football.by (10 сакавіка 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  10. ↑ Александр Сачивко вновь стал игроком минского "Динамо" (руск.). football.by (14 красавіка 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  11. ↑ Минское "Динамо" объявило о продлении соглашения с Сачивко (руск.). football.by (16 снежня 2022). Праверана 29 студзеня 2024.
  12. ↑ 38-летний защитник продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (22 студзеня 2024). Праверана 29 студзеня 2024.
  13. ↑ Игорь Бурко, Николай Януш и Александр Сачивко вызваны в сборную Беларуси на матч с Македонией (руск.). football.by (11 кастрычніка 2015). Праверана 29 студзеня 2024.
  14. ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 29 студзеня 2024.