Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд
Нараджэнне 7 лістапада 1946(1946-11-07) (77 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
ордэн Пашаны юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»
ордэн «Садружнасць»

Аляксандр Уладзіміравіч Свірыд (нар. 7 лістапада 1946, Нача Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Магілёўскую савецка-партыйную школу пры ЦК КПБ (эканаміст-арганізатар), Мінскую вышэйшую партыйную школу, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (эканаміст-арганізатар сельскагаспадарчай вытворчасці), Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі (менеджар-эканаміст).

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Праўда» Ганцавіцкага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў старшынёй выканкама Дзяніскавіцкага сельскага Савета дэпутатаў працоўных, інструктарам, старшынёй партыйнай камісіі Ганцавіцкага райкама КПБ, старшынёй калгаса «Расія», намеснікам старшыні калгаса «Праўда» Ганцавіцкага раёна, дырэктарам філіяла аптовага і камісійнага гандлю «Брэстаптгандаль», старшынёй Ганцавіцкага райвыканкама.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў. Прызначаўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Пашаны, «Садружнасць» (Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі[2].

Зноскі