Перайсці да зместу

Аляксандр Уладзіміравіч Філановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Філановіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Уладзіміравіч Філановіч
Нарадзіўся 1 снежня 1992(1992-12-01)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2013 Беларусь Маладзечна-2013 10 (0)
2014—2016 Беларусь Прамень (Мінск) 63 (21)
2016—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 27 (3)
2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 17 (0)
2019 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 25 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Аляксандр Філановіч (нар. 1 снежня 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў займацца футболам у сталічнай школе «Змена», потым былі «Зорка» і «Штурм». Ва ўзросце 15 гадоў часова прыпыніў кар’еру футбаліста з-за траўмы. Спрабаваў сябе ў лёгкай атлетыцы, выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту ў бегу на 60 метраў[2].

Пазней вярнуўся ў футбол, на працягу трох сезонаў гуляў на аматарскім узроўні за мінскае «Тарпеда» ў чэмпіянаце горада, выйграваў чэмпіянат і Кубак Мінска. Таксама пачаў выступаць у аматарскай лізе АЛФ. У 2013 годзе быў запрошаны ў клуб Другой лігі «Маладзечна-2013», а на наступны год стаў іграком мінскага «Промня», дзе стаў адным з найлепшых бамбардзіраў і дапамог камандзе па выніках сезона 2015 выйсці ў Першую лігу.

У жніўні 2016 года перайшоў у клуб Вышэйшай лігі «Крумкачы», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[3]. 26 жніўня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (0:2). Пазней стаў выступаць пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных. Сезон 2017 пачынаў, у асноўным выхадзячы на замену, аднак ужо ў чэрвені замацаваўся ў стартавым складзе «Крумкачоў» на пазіцыі нападніка.

У студзені 2018 года знаходіўся на праглядзе ў «Промні», а ў лютым далучыўся да «Тарпеда» і неўзабаве падпісаў кантракт[4]. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе, аднак са жніўня стаў пераважна выступаць за дубль. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[5].

Пасля зыходу з «Тарпеда» праходзіў прагляд у брэсцкім «Руху», а пазней далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога пачаў сезон 2019. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона пакінуў каманду, у пачатку 2020 года праходзіў прагляд у мінскім НФК.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 Д3 Маладзечна-2013 Беларусь 10 0
2014 Д3 Прамень Беларусь 27 11
2015 Д3 Прамень Беларусь 23 6
2016 (1) Д2 Прамень Беларусь 13 4
2016 (2) Д1 Крумкачы Беларусь 1 0
2017 Д1 Крумкачы Беларусь 26 3
2018 Д1 Тарпеда Беларусь 17 0
2019 Д2 Нафтан Беларусь 25 0
  1. Aleksandr Filanovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нападающий Александр Филанович перешел в «Крумкачы» (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Крумкачоў» (5 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2017.
  3. Форвард Филанович перешел из "Луча в "Крумкачы" (руск.). football.by (5 жніўня 2016). Праверана 18 красавіка 2024.
  4. Минское "Торпедо" объявило о подписании контракта с Филановичем (руск.). football.by (12 лютага 2018). Праверана 18 красавіка 2024.
  5. Никитин, Филанович и Якубович покинули минское «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.