Аляксандр Усік
Аляксандр Усік | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | бокс |
Нарадзіўся |
17 студзеня 1987 (36 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Гады кар’еры | 11 верасня 2013 — цяп. час |
Рост | 191 см |
Вага | 91 кг |
![]() |
Аляксандр Усік (укр.: Олександр Усик) — украінскі баксёр. Чэмпіён свету і Еўропы сярод аматараў, Алімпійскі чэмпіён — 2012. Чэмпіён свету сярод прафесіяналаў у першай цяжкай вазе і цяжкай вазе.
Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступае ў прафесійным боксе з 2013 года. 25 верасня 2021 года ўкраінскі баксёр у Лондане на арэне «Тотэнхэм Хотспур» перамог брытанца Энтані Джошуа. На коне стаялі тытулы чэмпіёна свету па версіі WBA Super, IBF, IBO і WBO ў цяжкай вазе. Аляксандр Усік выйграў гэты бой па ачках, адабраў у брытанца тры чэмпіёнскія паясы і стаў абсалютным чэмпіёнам свету адразу ў двух вагавых катэгорыях — такое здарылася другі раз у гісторыі. Ён паўтарыў дасягненне экс-чэмпіёна свету Эвандэра Холіфілда, пры тым дабіўся гэтага значна хутчэй: у 19-м баі на прафесійным рынгу[1].