Аляксандр Фёдаравіч Навумаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Фёдаравіч Навумаў
Дата нараджэння 11 (23) снежня 1897
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1992(1992-11-27) (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Руская імператарская армія і Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне сотнік і генерал-маёр
Камандаваў Q4030847?, 53rd Rifle Division[d], Q4030830?, 385th Rifle Division (Soviet Union)[d] і 62nd Rifle Corps[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Distinguished Service Order ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава II ступені ордэн Айчыннай вайны ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За абарону Масквы» ордэн Святой Ганны 4 ступені Георгіеўскі крыж IV ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За вызваленне Прагі» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі» юбілейны медаль «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту» юбілейны медаль «40 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «50 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «60 гадоў Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» Virtuti Militari медаль «За Одру, Нісу і Балтыку» Медаль «Перамогі і Свабоды» Czechoslovak War Cross 1939–1945

Аляксандр Фёдаравіч Навумаў (11 (23) снежня 1905, Акмолінск, Расійская імперыя  — 27 лістапада 1992, Масква) — генерал-маёр, удзельнік баёў за вызваленне Магілёва ў 1944 годзе.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1913 года па 1915 год працаваў настаўнікам рускай мовы ў казахскім ауле. З 1916 года па 4 лістапада 1917 года служыў у царскай арміі. Удзельнік Першай сусветнай вайны, меў воінскі чын харунжага.

У чэрвені—ліпені 1917 года знаходзіўся ў Петраградзе, быў сведкам рэвалюцыйных падзей. У студзені 1918 года ў Вялікіх Луках добраахвотнікам уступіў у Чырвоную гвардзію і быў назначаны камандзірам эскадрона. Удзельнічаў у баях супраць белапалякаў на пасадзе камандзіра роты, батальёна, палка.

У 1921 годзе накіраваны ў Туркестан для барацьбы з басмацтвам. Да жніўня 1941 года быў у Сярэдняй Азіі: служыў у розных штабах, камандаваў вучэбнай установай, скончыў Вышэйшую ваенную школу ўсходазнаўства і завочна Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.

У Вялікую Айчынную вайну камандаваў спачатку дывізіяй, затым корпусам. Прымаў удзел у абароне Масквы. 22 мая 1942 года атрымаў званне генерал-маёра. У 1942—1943 гадах камандаваў 53-й, 385-й стралковымі і 31-й гвардзейскай дывізіямі. У ліпені 1943 года назначаны камандзірам 62-га стралковага корпуса. Быў актыўным удзельнікам Магілёўскай аперацыі 1944 года. 62-гі стралковы корпус пад яго камандаваннем знаходзіўся на напрамку галоўнага ўдару.

Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны служыў у Аўстрыі, Венгрыі, Чэхаславакіі, затым у апараце Міністэрства абароны СССР.

З 1958 года на пенсіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Суворава 2-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, баявымі медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі і медалямі.

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 23 красавіка 1975 года[1].

Зноскі