Перайсці да зместу

Аляксандр Хамінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Хамінскі
польск.: Aleksander Chomiński
Род дзейнасці палітык, пісьменнік, журналіст
Дата нараджэння 22 жніўня 1859(1859-08-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1936(1936-05-06)[1] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне каталіцтва
Бацька Станіслаў Хамінскі
Дзеці Людвік Хамінскі
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
медаль Незалежнасці афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Станіслаў Ваўжынец Хамінскі (польск.: Aleksander Chomiński; 22 жніўня 1859(1859-08-22)[1], Коўна6 мая 1936(1936-05-06)[1], Альшэва, Гміна Свір[d], Свянцянскі павет, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка[1]) — землеўладальнік, палітык, публіцыст, празаік, грамадскі дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ІІ склікання, член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі, арганізатар культурнага жыцця ў Вільні.

Нарадзіўся ў сям’і дзяржаўнага дзеяча і генерала Станіслава Хамінскага (1804—1886) і Эвеліны (у дзявоцтве Неміровіч-Шчыт) (каля 1822—1904), унучкі скарбніка Вялікага Княства Літоўскага Юстыніяна Неміровіча-Шчыта[2][3][4][5]. На час яго нараджэння бацька быў ковенскім губернатарам. Падчас ранейшай вучобы ў Акадэміі генеральнага штаба Станіслаў Хамінскі пасябраваў са спадкаемцам расійскага трона, а з 1855 года імператарам Аляксандрам II, які ў далейшым аказваў таму пратэкцыю[6]. Аляксандр ІІ быў хросным бацькам Аляксандра Хамінскага[7].

З 1861 года жыў у Волагдзе, дзе яго бацька служыў грамадзянскім губернатарам з 1861 па 1878 год[6]. У Волагдзе ён скончыў чатыры класы гімназіі і працягнуў адукацыю ў Першай гімназіі ў Вільні, дзе здаў выпускныя экзамены ў 1880 годзе. Восенню 1880 года паступіў на юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння вучобы застаўся ў Варшаве.

Вясной 1886 года паехаў у Санкт-Пецярбург, каб наведаць хворага бацьку, якога прывёз у родавы маёнтак Альшэва. Пасля смерці бацькі (у траўні 1886 г.) ён атрымаў маёнтак у спадчыну (каля 4 тысяч гектараў), дзе пасяліўся назаўсёды, займаючыся гаспадаркай. Спалучаў жыццё землеўладальніка з палітычнай і грамадскай дзейнасцю, у тым ліку журналістыкай і выдавецкай справай. Уваходзіў у склад Віленскага сельскагаспадарчага таварыства[8].

Падчас выбараў у І Дзяржаўную Думу Расійскай імперыі быў старшынёй Віленскага выбарчага губернскага камітэта, арганізаваў з’езд польскіх дэпутатаў ад 9 беларускіх, літоўскіх і ўкраінскіх губерняў[5]. Быў абраны дэпутатам ад Віленскай губерні ў ІІ Дзяржаўную Думу ў 1907 годзе. Уваходзіў у фракцыю Кола польскіх дэпутатаў-канстытуцыяналістаў Літвы і Русі. Паводле сваіх поглядаў належаў да кансерватыўна-ліберальнай плыні краёвага руху[9]. У 1906 годзе ўдзельнічаў у працы Канстытуцыйна-каталіцкай партыі, якую ўзначальваў віленскі біскуп Эдвард фон Роп[10]. Увайшоў у склад створанай у чэрвені 1907 года Краёвай партыі Літвы і Беларусі[11]. У 1908 годзе далучыўся да Саюза краёвай працы[12]. У 1910—1913 гадах быў членам Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі (абраны ад Віленскай губерні)[5][13].

Пачатак Першай сусветнай вайны заспеў яго ў Варшаве, адкуль ён з цяжкасцямі вярнуўся ў Віленскую губерню. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Альшэве. У 1921 годзе займаў пасаду дзяржаўнага кантралёра Сярэдняй Літвы і быў старшынёй Саюза бяспекі краю. Працаваў у Віленскім бюро палітычнай дзейнасці, падтрымліваў федэралістычныя ідэі[5]. Пасля 1922 года адышоў ад палітычнай дзейнасці і прысвяціў сябе аднаўленню Альшэва, разбуранага падчас вайны, і літаратурнай працы.

Памёр 6 траўня 1936 года ў Альшэве. Пахаваны ў Канстанцінаве[14].

Аляксандр меў шмат братоў і сясцёр:

  • Алена (1849—1836) — з 1876 г. жонка Аляксандра Тадэвуша Юзафа Монвід-Белазора (1849—1915);
  • Канстанцін;
  • Вітальд Зыгмунт (1850—1888);
  • Марыя, з 1871 г. жонка Юзафа Шадурскага;
  • Аліна, з 1880 г. жонка Юліюша Перасвіта-Солтана, уладальніка Старой Беліцы (1850-е?);
  • Юзаф (1850? — 1910) — ротмістр у войску Расійскай імперыі;
  • Зыгмунт (1860—1937).

14 жніўня 1887 годзе ажаніўся з Ядвігай Горват (1865—1930), дачкой маршалка Кіеўскай губерні Аляксандра Горвата (1831—1879) і Ядвігі, народжанай Гечэвіч. З ёй у яго было шасцёра дзяцей. З іх пяцёра памерлі ў дзіцячым узросце. Сын Людвік (1890—1958), вядомы грамадскі дзеяч, член Сойма Польскай Рэспублікі, рэдактар і выдавец віленскіх перыядычных выданняў[15].

Грамадская і культурная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Літаратурную кар’еру пачаў у студэнцкія гады. тады ён апублікаваў аповесць «Апошні ліст» (Варшава, 1882), апавяданне «Два вянкі» ў зборніку апавяданняў «З вольных хвілін» (Варшава, 1884), эцюды «Размова ў варшаўскай кандытарскай» (апублікаваны ў выданні «Kurier Codzienny»), і «Залаты гадзіннік» (апублікаваны ў выданні «Kurier Warszawski»)[5].

Публікаваў шматлікія палітычныя артыкулы ў пецярбургскім выданні «Kraj», супрацоўнічаў з віленскімі перыядычнымі выданнямі: «Kurier Litewski», «Nasz Kraj», «Gazeta Krajowa» і «Słowo»[16].

Як аматар гісторыі, апублікаваў урыўкі з дзённіка свайго дзеда — лепельскага маршалка, прыдворнага камергера Юзафа Неміровіча-Шчыта (сына скарбніка Юстыніяна Неміровіча-Шчыта). «Фрагмент дзённікаў Юзэфа Шчыта» быў апублікаваны ў 1884 годзе ў «Сямейнай хроніцы»[2]. У 1907 годзе за свой кошт выдаў Альшэўскі летапіс — спіс пашыранай рэдакцыі «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», перакладзены на польскую мову, які захоўваўся ў сямейнай бібілятэцы Хамінскіх у Альшэве[17].

У 1911 годзе апублікаваў у «Літоўскім квартальніку» мемарандум свайго бацькі, генерала Станіслава Хамінскага, аб надзяленні зямлёй сялян[18][19][20].

У 1905 годзе, пасля доўгіх спроб атрымаць дазвол ад уладаў, Аляксандр Хамінскі і яго жонка адкрылі бясплатную пачатковую школу для мясцовага насельніцтва ў сваім маёнтку ў Альшэве, дзе ад самага пачатку заняткі па рэлігіі праводзіліся на польскай мове. У 1919 годзе школа была нацыяналізавана, але Аляксандр Хамінскі працягваў цікавіцца яе лёсам і ў наступныя гады[5].

Пасля Першай сусветнай вайны стаў аўтарам некалькіх п’ес: «Мільён» (1920), «Ксёндз Адам» (1921, не быў апублікаваны), «Ён і яна» (1923)[5]. Ён пакінуў пасля сябе шматлікія неапублікаваныя творы, у тым ліку твор пра жыццё беларускага народа «Ян» і рукапіс твора, пачатага за месяц да яго смерці, «Маркграф», прысвечаны польскаму грамадска-палітычнаму дзеячу ХІХ ст. Аляксандру Веляпольскаму[19].

  • Ostatni list. — Warszawa: Gebethner i Wolff, druk. J. Ungra, 1882.
  • Z chwil wolnych. Wiązanka prac literackich / A. Chomiński, R. Lech, Miriam, K. Sękowski. — Warszawa: Druk. E. Skiwskiego, 1884.
  • Miljon: szkic sceniczny. — Wilno: Druk. L. Chomińskiego, 1920.
  • On i ona. — Wilno: Druk. L. Chomińskiego, 1923.
  1. а б в г д е Sejm-Wielki.pl — 2002.
  2. а б Kronika Rodzinna, 1884, tom 12, nr 1, s. 5.
  3. Żychliński T. Złota Księga Szlachty Polskiej, R. IV, 1882, s. 370.
  4. Żychliński T. Złota Księga Szlachty Polskiej, R. V, 1883, s. 25.
  5. а б в г д е ё Iwaszkiewicz J. Chomiński Aleksander // Polski Słownik Biograficzny. — T. 3. — 1937. — S. 415—416.
  6. а б Mościcki H. Chomiński Stanisław // Polski Słownik Biograficzny. — T. 3. — 1937. — S. 418—419.
  7. Cмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 79.
  8. Ilgiewicz H. Udział ziemian w wileńskich towarzystwach rolniczych i technicznych na początku XX w. // Studia z historii społeczno-gospodarczej. — T. VII. — 2010. — S. 192.
  9. Cмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 121.
  10. Ziarno, Nr 10 z 8 marca 1907, s. 10.
  11. Cмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 163—164.
  12. Cмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 168.
  13. Cмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — С. 157—158.
  14. Kurjer Warszawski, Nr 125 z 7 maja 1936, s. 5.
  15. Brzoza Cz., Stepan K. Posłowie polscy w Parlamencie Rosyjskim, 1906—1917: Słownik biograficzny. — Warszawa, 2001. — S. 40-42.
  16. а б Almanach Literacki 1926. — Wilno: nakładem Wil. Oddz. Polsk. Białego Krzyża. — S. 18.
  17. Kodeks Olszewski Chomińskiego, Wielkiego księstwa Litewskiego i Zmódzkiego kronika / Podług rękopisu z roku 1550 wydał S.Ptaszycki. — Wilno, 1907.
  18. Almanach Literacki 1926, Wilno, s. 18.
  19. а б Kurіer Nowogródzki, Nr 126 z 8 maja 1936, s. 3.
  20. Kurier Wileński, Nr 126 z 8 maja 1936, s. 5.
  21. T. Żychliński, Złota Księga Szlachty Polskiej, R. IV, 1882, s. 370.
  22. Kurjer Wileński nr 126 z 8 maja 1936, s. 5.
  23. Kurjer Nowogródzki nr 126 z 8 maja 1936, s. 3.
  • Государственная дума Российской империи: 1906—1917. / Б. Ю. Иванов, А. А. Комзолова, И. С. Ряховская. — Москва: РОССПЭН, 2008.
  • Cмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001.
  • Brzoza Cz., Stepan K. Posłowie polscy w Parlamencie Rosyjskim, 1906—1917: Słownik biograficzny. — Warszawa, 2001.
  • Iwaszkiewicz J. Chomiński Aleksander // Polski Słownik Biograficzny. — T. 3. — 1937. — S. 415—416.