Аляксандр Хацкевіч (літаратар)
| Аляксандр Хацкевіч | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1994 |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
Аляксандр Хацкевіч (нар. 1994, Віцебск) — сучасны беларускі літаратар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1993[1] або 1994[2] годзе ў Віцебску[1]. Скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Міжнароднае права» ў 2016 годзе[1]. У 2016 годзе эмігрыраваў у ЗША[1]. Жыве і працуе ў Нью-Ёрку, Філадэльфіі і Вайлдвудзе[2].
Грае ў гурце «5051»[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Піша прозу на беларускай[1], рускай[1] і англійскай мовах[3]. Беларускую ведае са слоўнікам[3]. Аўтар трох п’ес, публікуецца ў літаратурным альманаху беларусаў замежжа «Беларус» (ЗША)[1]. У 2021 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» (Мінск) выйшла яго дэбютная кніга — раман «Замак на ўзгорку»[4][2], які спалучае элементы хорару і беларускага фальклору, пабудаваны на супрацьпастаўленні гістарычнага мінулага і сучаснасці[2][5].
Прызнанне
[правіць | правіць зыходнік]- За апавяданне «Салдат» атрымаў узнагароду ад Саюза пісьменнікаў Беларусі.[1]
- У 2022 годзе раман «Замак на ўзгорку» трапіў у лонг-ліст Прэміі Ежы Гедройця.[6]
- У 2023 годзе з «Замак на ўзгорку» намінаваны на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў катэгорыі «Проза» за кнігі, выдадзеныя ў 2021—2022 гадах.[7]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж Хацкевіч, Аляксандр (аўтар прозы ; нар. 1993). unicat.nlb.by. Праверана 18 студзеня 2026.
- ↑ а б в г д Свабода, Радыё. 2021-ы ў кнігах. Літаратурны каляндар: верасень . Радыё Свабода (4 верасня 2021). Праверана 18 студзеня 2026.
- ↑ а б belarusworld. Аляксандр Хацкевіч. Альманах Беларус-2018. (12 лістапада 2018). Праверана 18 студзеня 2026.
- ↑ Замак на ўзгорку / А. Хацкевіч. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 300 с. ISBN 978-985-7285-01-3
- ↑ Замак на ўзгорку. Аляксандр Хацкевіч . Новыя беларускія кнігі (1 красавіка 2024). Праверана 18 студзеня 2026.
- ↑ Вызначаны лонг-ліст прэміі Гедройця-2022 . Новы Час (30 верасня 2022). Праверана 18 студзеня 2026.
- ↑ Журы абвесціла спіс прэтэндэнтаў на прэмію “Дэбют” за 2021–2022 гады – Белліт (20 верасня 2023). Праверана 18 студзеня 2026.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Александр Хацкевич / Проза.ру. proza.ru. Праверана 18 студзеня 2026.
- https://genius.com/artists/5051