Аляксандр Хрыстафоравіч Бенкендорф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Хрыстафоравіч Бенкендорф
ням.: Konstantin Alexander Karl Wilhelm Christoph von Benckendorff
Партрэт Аляксандра Хрыстафоравіча Бенкендорфа працы[1] Джорджа Доу. Ваенная галерэя Зімовага Палаца, Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)
Партрэт Аляксандра Хрыстафоравіча Бенкендорфа
працы[1] Джорджа Доу. Ваенная галерэя Зімовага Палаца, Дзяржаўны Эрмітаж (Санкт-Пецярбург)
Дата нараджэння 23 чэрвеня (4 ліпеня) 1781[2] ці 23 чэрвеня 1783(1783-06-23)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня (5 кастрычніка) 1844[4]
Месца смерці на борце парахода «Геркулес» на шляху з Германіі ў Расію
Месца пахавання
Бацька Christoph von Benckendorff[d][5]
Маці Anna Juliane von Benckendorff[d]
Жонка: Yelizaveta Bibikova[d]
Дзеці Mariya Volkonskaya[d], Sofya Demidova[d] і Anna Alexandrovna Benckendorff[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Званне генерал-ад'ютант
Бітвы/войны Гросберэн, Дэневіц, Лейпцыг
Узнагароды і званні
Ордэн Святога Андрэя Першазванага з дыяментамі
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага з дыяментамі
Ордэн Святога Георгія III ступені
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра I ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святой Ганны I ступені з дыяментамі
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святога Іаана Іерусалімскага, Расія
Ордэн Белага арла
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чырвонага арла 1-й ступені з дыяментамі
Ордэн «Pour le Mérite»
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Мяча
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Палярнай зоркі
Залатая зброя «За адвагу» з дыяментамі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Хрыстафоравіч Бенкендорф (23 чэрвеня (4 ліпеня) 1782, Рэвель, Расійская імперыя — 23 верасня (5 кастрычніка) 1844, Пецярбург) — граф (1832), расійскі военачальнік і дзяржаўны дзеяч, генерал-ад'ютант (1819), генерал ад кавалерыі (1829), член Дзяржаўнага савета (1830).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з ліфляндскага дваранскага роду, бацька генерал ад інфантэрыі, рыжскі вайсковы губернатар Х. І. Бенкендорф, маці народжаная баранэса Ю. Шылінг фон Канштат, блізкая сяброўка дзяцінства імператрыцы Марыі Фёдараўны.

У 1798 паступіў на службу ўнтэр-афіцэрам у Сямёнаўскі лейб-гвардыі полк, неўзабаве быў узведзены ў прапаршчыкі і прызначаны флігель-ад’ютантам. Баявую кар’еру пачаў на Каўказе ў 1803, затым з поспехам удзельнічаў у напалеонаўскіх войнах і ў баявых дзеяннях з туркамі. У 1807 узведзены ў палкоўнікі. Падчас Айчыннай вайны 1812 знаходзіўся ў першым партызанскім атрадзе генерала Ф. Ф. Вінцінгеродэ і за поспехі атрымаў чын генерал-маёра. Пасля пакідання французамі Масквы стаў першым камендантам вызваленага горада.

Камандуючы кавалерыйскім атрадам, вызначыўся ў кампаніях 18131814. У 1819 быў узведзены ў генерал-ад’ютанты і прызначаны начальнікам штаба гвардзейскага корпуса. Актыўны ўдзельнік задушэння паўстання дзекабрыстаў. C 1826 атрымаў прызначэнне ў Сенат і займаў пост шэфа корпуса жандараў і начальніка Трэцяга аддзялення ўласнай Яго Імператарскай Вялікасці канцылярыі.

За гады службы, быў адначасова і камандуючым Галоўнай кватэры, стаў блізкай і даверанай асобай Мікалая I, быў спадарожнікам у яго падарожжах. Суправаджаў імператара ў яго паездцы на тэатр ваенных дзеянняў супраць туркаў ў 1828—1829 і быў вылучаны ў генералы ад кавалерыі. У 1832 узведзены ў графскую годнасць. У кола яго службовых абавязкаў уваходзіла ўскладзеная на яго імператарам цэнзура сачыненняў А. C. Пушкіна.

Пахаваны ў Аляксандра-Неўскай лаўры ў Пецярбургу.

Зноскі

  1. Государственный Эрмитаж. Западноевропейская живопись. Каталог / под ред. В.Ф. Левинсона-Лессинга; ред. А.Е. Кроль, К.М. Семенова. — 2-е издание, переработанное и дополненное. — Л.: Искусство, 1981. — Т. 2. — С. 251, кат.№ 7968. — 360 с.
  2. Great Russian EncyclopediaМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.
  3. Кругасвет — 2000.
  4. Бенкендорфъ // Русский биографический словарьСПб.: 1900. — Т. 2. — С. 695–697.
  5. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Олейников Д. И. Бенкендорф. М., 2009 (серия «Жизнь замечательных людей»).