Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч
| Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч | |
|---|---|
| польск.: Aleksander Meysztowicz | |
| | |
| Равіч | |
| Нараджэнне |
8 снежня 1864[1] |
| Смерць |
14 лютага 1943[1] (78 гадоў) |
| Месца пахавання | |
| Жонка | Соф’я з Касакоўскіх[d] |
| Дзеці | Валерыян Мяйштовіч[d] |
| Грамадзянства | |
| Дзейнасць | палітыка[2] |
| Узнагароды | |
Аляксандр Мяйштовіч (польск.: Aleksander Meysztowicz; 8 снежня 1864 — 14 лютага 1943, Рым) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы.
Нарадзіўся ў Ковенскай губерні Расійскай імперыі ў сям’і землеўласнікаў. Віцэ-старшыня Ковенскага таварыства сельскай гаспадаркі (1900—1904). Шматгадовы старшыня Віленскага зямельнага банка.
Дэпутат (1909—1917) ад Ковенскай губерні ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі, дзе ўваходзіў у склад дэпутацкай групоўкі «Кола Літвы і Русі» ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі.
Ад імя Юзафа Пілсудскага старшыня (1921—1922) Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы.
У міжваеннай Польшчы быў міністрам юстыцыі (1926—1928) у кабінетах Юзафа Пілсудкага і Казіміра Бартэля.

У 1905—1911 гг. быў прыхільнікам ідэй «краёвасці» (і фінансаваў выданне газеты «Kurier Litewski» краёўцаў), у 1911—1918 гг. быў прыхільнікам ідэй Польскай нацыянальна-дэмакратычнай партыі, у 1918—1939 гг. быў адным з лідараў «віленскіх кансерватараў».
У 1939 г. выехаў у Рым.
Прозвішча
[правіць | правіць зыходнік]Прозвішча «Мяйштовіч» ад балцка-літоўскага аднаасноўнага антрапоніма Mеištas. Такое прозвішча вядомае і ў сучаснай літоўскай антрапаніміі.[крыніца не пазначана 116 дзён]
Утворанае ад Mei- з дапамогай антрапанімічнага пашыральніка -št-. Асобна гэтая аснова ў літоўскіх прозвішчах Mejus, Mejys.[крыніца не пазначана 116 дзён]
Такой жа структуры старыя балцка-літоўскія аднаасноўныя антрапонімы (даўнейшыя імёны), ад якіх тапонімы Войштавічы, Норшты (< Vai-št’as, Nor-št’as). Асновы Mei-, Vai-, Nor- вядомыя як асновы ў двухасноўных балцка-літоўскіх імёнах (тыпу Vai-nor’as).[крыніца не пазначана 116 дзён]
Вядомы тапонім Мяйшты (каля Івянца) таго ж іменнага паходжання.[крыніца не пазначана 116 дзён]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Jurkowski, R. Sukcesy i porażki. Ziemiaństwo polskie Ziem Zabranych w wyborach do Dumy Państwowej i Rady Państwa 1906—1913 / R. Jurkowski. — Olsztyn: WUWM Olsztyn, 2009. — 550 s.
- Jurkowski, R. Ziemiaństwo polskie Kresów Północno-Wschodnich 1864—1904. Działalność społeczno-gospodarcza / R. Jurkowski. — Warszawa : Przegląd Wschodni, 2001. — 606 s.
- Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.
- Мяйштовіч Аляксандр. Фрагмент успамінаў. Князь Мірскі // Наша слова.pdf № 4 (160), 22 студзеня 2025; № 5 (161), 29 студзеня 2025.