Аляксандр Эдмундавіч Адамковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Эдмундавіч Адамковіч
Дата нараджэння 19 жніўня 1977(1977-08-19)[1] (46 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці журналіст, філолаг, краязнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар гуманітарных навук[d] (2013)
Альма-матар
Член у

Аляксандр (Алесь) Эдмундавіч Адамковіч (нар. 19 жніўня 1977, в. Зорка, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі журналіст, філолаг, краязнавец, доктар гуманітарных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1994 годзе СШ у в. Зорка, у 1999 годзе Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, у 2006 годзе факультэт славістыкі Віленскага педагагічнага ўніверсітэта, у 2008 годзе магістратуру. Тэма магістарскай працы: «Стараверы Шаркаўшчыны: сацыялінгвістычны аспект». Са снежня 2008 года дактарант Інстытута літоўскай мовы (аддзел анамастыкі), у 2013 годзе абараніў доктарскую дысертацыю: «Балта-славянскія анамастычныя кантакты ў Віцебскай вобласці».

Працаваў галоўным захавальнікам фондаў, пасля ў 1999—2002 гадах навуковым супрацоўнікам у культурна-асветніцкім цэнтры імя Язэпа Драздовіча і ў музеі мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча ў Германовічах, у 2008—2009 гадах намеснікам галоўнага рэдактара літоўскай гістарычнай газеты «Voruta», у 2009 годзе рэдактарам газеты «Trakų žemė». Непрацяглы час у 2004 годзе супрацоўнічаў з польскай газетай (4 нумары) «Nasz czas», дзе быў адказным за беларускую старонку. З 2009 годзе выкладае беларускую літаратуру на філалагічным факультэце Літоўскага ўніверсітэта эдукалогіі. З 2023 года — рэдактар газеты «Trakų žemė».

Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гісторыю і культуру Шаркаўшчынскага краю. Публікуецца ў мясцовым перыядычным друку. Распрацоўвае пытанні для віктарыны «Ці ведаеш ты свой край?»

У вольны час працуе ў архівах Вільні, Маладзечна, Віцебска, Мінска, збірае матэрыялы па гісторыі Дзісеншчыны. Падрыхтаваў да друку кнігі: «Стараверы Шаркаўшчыны», «Германавіцкая і Сцяпанпольская гміны (гісторыя, падзеі, дакументы)».

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]