Аляксандр Эйг
Аляксандр Эйг | |
---|---|
іўр.: אלכסנדר איג | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1894[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня 1938 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, педагог, батанічны калекцыянер |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Eig».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Аляксандр Эйг (1894, Шчадрын, Мінская губерня, цяпер у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі — 30 ліпеня 1938, Іерусалім) — палесцінскі батанік яўрэйскага паходжання, глава кафедры батанікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме і заснавальнік Нацыянальнага батанічнага саду Ізраіля на гары Скопус.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эйг Александр нарадзіўся ў мястэчку Шчадрын Мінскай губерні. У 1909 эміграваў у Эрэц-Ісраэль. Вывучаў батаніку ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме. У 1926—1938 — загадчык аддзелам батанікі Эксперыментальнай сельскагаспадарчай станцыі (з 1929 — у складзе Яўрэйскага ўніверсітэта). У 1931 заснаваў Батанічны сад на Гары Скопус. З 1932 выкладаў батаніку ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме.
У 1931—1933 — удзельнік навуковай экспедыцыі па Сірыі, Турцыі і Іраку. Калекцыя Эйга паслужыла асновай для гербарыя біялагічнага факультэта Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме. Вёў даследаванні ў вобласці агульнай батанікі, геабатанікі. Упершыню апублікаваў апісанне многіх відаў раслін, табліцу фітагеаграфічных абласцей (1931). Сярод яго прац — «Унёсак у пазнанне флоры Эрэц-Ісраэль» (1926), «Расліннасць Эрэц-Ісраэль» (1927), «Расліннасць пояса светлых глеб прыбярэжнай раўніны Эрэц-Ісраэль» (1939).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Эйг
- Эйг Александр — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Шчадрыне
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Іерусаліме
- Пахаваныя на яўрэйскіх могілках на Маслічнай гары
- Выкладчыкі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
- Выпускнікі Яўрэйскага ўніверсітэта ў Іерусаліме
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аўтары батанічных таксонаў
- Батанікі Ізраіля