Аляксандр Юр’евіч Александровіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Александровіч
Поўнае імя Аляксандр Юр’евіч Александровіч
Нарадзіўся 6 ліпеня 1997(1997-07-06)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см[2]
Вага 69 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дняпро
Нумар 10
Маладзёжныя клубы
Беларусь ДЮСШ Камсамолец (Віцебск)
Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2019 Беларусь Віцебск 13 (0)
2018—2019   Беларусь Орша 33 (1)
2020 Беларусь Смалявічы 19 (0)
2021—2022 Расія Цвер 25 (1)
2022 Беларусь Белшына (Бабруйск) 12 (0)
2023— Беларусь Дняпро (Магілёў) 18 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 лютага 2016

Аляксандр Александровіч (нар. 6 ліпеня 1997) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскай ДЮСШ «Камсамолец» і пастаўскай акадэміі ПМЦ, з 2015 года пачаў выступаць за дубль «Віцебска». Пасля таго, як у ліпені 2015 года «Віцебск» узначаліў былы трэнер дубля Сяргей Ясінскі, стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 8 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 65-й хвіліне матча супраць «Белшыны» (1:1). У далейшым працягваў з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, агулам у сезоне 2015 правёў 8 матчаў у Вышэйшай лізе і 4 — у Кубку Беларусі.

Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы. Вярнуўся на поле ў чэрвені, аднак выступаў у асноўным за дубль, за асноўную каманду правёў 4 матчы (2 у чэмпіянаце і 2 у Кубку). Сезон 2017 поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У 2018 годзе вярнуўся на поле, у асноўным выступаў за дубль. У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу»[3]. Па заканчэнні сезона 2018 вярнуўся ў «Віцебск», аднак у красавіку 2019 года зноў быў арандаваны «Оршай»[4]. У сезоне 2019 быў трывалым іграком асновы. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Віцебск»[5].

У пачатку 2020 года трэніраваўся з «Віцебскам», а пазней далучыўся да клуба «Смалявічы» і ў сакавіку падпісаў кантракт[6]. У складзе смалявіцкай каманды пераважна выхадзіў на замену, таксама прыцягваўся да гульняў за дубль. У снежні 2020 года пакінуў «Смалявічы»[7].

У студзені 2021 года стаў іграком расійскага клуба «Цвер» з трэцяга дывізіёна[8]. У жніўні 2022 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад бабруйскай «Белшыны»[9]. У бабруйскай камандзе пераважна выхадзіў на замену. У снежні 2022 года пакінуў клуб[10].

У ліпені 2023 года стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[11]. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2015 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д1 Віцебск Беларусь 8 0
2016 Д1 Віцебск Беларусь 2 0
2017 Д1 Віцебск Беларусь 0 0
2018 (1) Д1 Віцебск Беларусь 3 0
2018 (2) Д2 Орша Беларусь 7 0
2019 Д2 Орша Беларусь 26 1
2020 Д1 Смалявічы Беларусь 19 0
2020/21 (2) Д3 Цвер Расія 7 1
2021/22 Д3 Цвер Расія 18 0
2022 (2) Д1 Белшына Беларусь 12 0
2023 (2) Д2 Дняпро Беларусь 18 1

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Aleksandr Aleksandrovich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://www.teams.by/-/player-149283/
  3. "Витебск" отдал в аренду "Орше" двух игроков (руск.). football.by (11 жніўня 2018). Праверана 14 лютага 2024.
  4. ТРОЕ ФУТБОЛИСТОВ ФК "ВИТЕБСК" ОТДАНЫ В АРЕНДУ (руск.). Афіцыйны сайт «Віцебска» (9 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2019.
  5. Директор "Витебска" Вайтюховский: "В некоторых моментах тренерский штаб переоценил свои возможности" (руск.). football.by (4 снежня 2019). Праверана 14 лютага 2024.
  6. Александрович стал игроком "Смолевичей" (руск.). football.by (2 сакавіка 2020). Праверана 14 лютага 2024.
  7. Футболисты покидают "Смолевичи" (руск.). football.by (8 снежня 2020). Праверана 14 лютага 2024.
  8. Александрович и Кривулькин трудоустроились в российский Д3 (руск.). football.by (11 студзеня 2021). Праверана 14 лютага 2024.
  9. Александр Александрович подписал контракт с "Белшиной" (руск.). football.by (26 жніўня 2022). Праверана 14 лютага 2024.
  10. Комаровский вместо Радькова (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (8 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2023. Праверана 13 студзеня 2023.
  11. Генералов и Александрович пополнили ряды "Днепра" (руск.). football.by (10 ліпеня 2023). Праверана 14 лютага 2024.
  12. Александр Александрович продлил контракт с могилевским "Днепром" (руск.). football.by (18 снежня 2023). Праверана 14 лютага 2024.