Аляксандр Юр’евіч Перапечка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксандр Перапечка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Юр’евіч Перапечка
Нарадзіўся 7 красавіка 1989(1989-04-07)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 176 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Сцяг Беларусі Арсенал (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2007 Сцяг Беларусі Маладзечна 13 (3)
2008—2010 Сцяг Латвіі Сконта (Рыга) 19 (2)
2008—2009   Сцяг Латвіі Алімп (Рыга) 33 (3)
2011 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 21 (2)
2012 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 14 (0)
2013—2014 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 49 (9)
2015 Сцяг Беларусі Слуцк 7 (0)
2015 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 12 (1)
2016 Сцяг Беларусі Слуцк 19 (1)
2017 Сцяг Беларусі Іслач (Мінскі раён) 7 (0)
2018 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 5 (0)
2011—2012 Сцяг Беларусі Беларусь (алімпійская) 6 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 лютага 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 ліпеня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Перапечка (нар. 7 красавіка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў Мінску, а з 2008 па 2010 год выступаў у Латвіі. У сезоне 2011 выступаў за мінскае «Дынама», а ў красавіку 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну».

У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». Спачатку выступаў у аснове, потым стаў толькі выхадзіць на замену, а ў чэрвені галоўны трэнер Уладзімір Курнеў перавёў Перапечку ў дубль. У верасні, пасля зыходу Курнева з клуба, вярнуўся ў асноўны склад і хутка замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы.

У сезоне 2014 стаў трывалым іграком асновы брэсцкага клуба. Звычайна выступаў на пазіцыі левага паўабаронцы. У студзені 2015 года пакінуў «Дынама-Брэст»[2].

Пасля зыходу з «Дынама» стаў трэніравацца са «Слуцкам»[3] і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[4]. У чэрвені 2015 года, аднак, перастаў з’яўляцца на полі, і 24 чэрвеня кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[5]. Неўзабаве вярнуўся ў стан брэсцкага «Дынама», і ў жніўні зноў стаў іграком брэстчан[6]. У другой палове сезона быў трывалым іграком асновы дынанамаўцаў, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб[7].

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку», і ў лютым зноў стаў іграком «цукровых»[8]. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[9]. У лютым 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў малдаўскім «Мілсамі»[10], пазней падтрымліваў форму з «Гарадзеяй»[11]. У красавіку 2017 года падпісаў кантракт з «Іслаччу»[12]. У складзе «Іслачы» часцей выхадзіў на замену, правёў за каманду 7 матчаў. У ліпені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[13].

У верасні 2018 года, правёўшы больш за год без каманды, папоўніў склад мінскага «Тарпеда»[14]. Згуляў за тарпедаўцаў у двух матчах і па заканчэнні сезона 2018 пакінуў каманду.

У чэрвені 2019 года атрымаў ліцэнзію футбольнага агента[15].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Трапіў у моладзевую зборную Беларусі перад самым чэмпіянатам Еўропы 2011 у Даніі, замяніўшы Уладзіміра Юрчанку, які атрымаў траўму. Адразу стаў іграком асноўнага складу гэтай зборнай і выйграў з ёю бронзавы медаль. Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, але не трапіў на Алімпійскія гульні 2012.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі