Аляксандр Якаўлевіч Варшаўскі
Аляксандр Якаўлевіч Варшаўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1946 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біяхімік, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксандр Якаўлевіч Варшаўскі (англ.: Alexander J. Varshavsky; нар. 8 лістапада 1946, Масква) — савецкі і амерыканскі біяхімік. Прафесар Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1997) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2001).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і навуковага работніка, фізікахіміка Якава Міхайлавіча Варшаўскага (1917—2015) і ўрача Мэры Барысаўны Цэйтлінай (1920—2015). Бацька быў выпускніком хімічнага факультэта МДУ (1939) і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, пасля — доктар хімічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута малекулярнай біялогіі.
Скончыў хімічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1970 годзе. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце малекулярнай біялогіі АН СССР і атрымаў адпаведную ступень па хімічных навуках. Артыкул «Heterogeneity of chromatin subunits in vitro and location of histone» (1976) увайшоў у спіс 50 найбольш цытуемых работ савецкіх вучоных (1973—1988). У 1977 годзе, пакінуўшы кангрэс па малекулярнай біялогіі ў Хельсінкі, праз Швецыю эміграваў у ЗША. З 1977 года — у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (з 1980 года — дацэнт, з 1986 года — прафесар).
З 1992 года навуковы супрацоўнік і прафесар клетачнай біялогіі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута.
Навуковыя працы прысвечаны ролі ўбіквітыну ў клеткавым цыкле, апаптозе, малігнізацыі, працэсах запалення і імуннага адказу. У 1986 годзе апісаў правіла N-канца (англ.: N-end rule) убіквітынавання. Аўтар прынцыповага метаду мэтанакіраванага знішчэння ракавых клетак шляхам гомазіготных дэлецый ДНК (англ.: deletion-specific targeting). У 1988 годзе распрацаваў метад аналізу імунапрэцыпітацыі храмаціну (ChIP).
Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1987), замежны член EMBO (2001), Еўрапейскай акадэміі (2005).
У сакавіку 2022 года падпісаў адкрыты ліст лаўрэатаў Прэміі па фундаментальнай фізіцы з асуджэннем уварвання Расіі ва Украіну.
Зноскі
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Выпускнікі хімічнага факультэта МДУ
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Біяхімікі СССР
- Біяхімікі ЗША
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў ЗША