Аляксандр Якаўлевіч Карпаў
| Аляксандр Якаўлевіч Карпаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 20 студзеня 1922[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 студзеня 1998[1] (75 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Месца працы | |
| Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0440023 |
Алякса́ндр Я́каўлевіч Ка́рпаў (20 студзеня 1922, вёска Харынская, Разанская губерня РСФСР — 15 студзеня 1998, Мінск, Беларусь) — казахстанскі і беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1964), Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1985).
Жыцьцяпіс
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся ў драматычным гуртку гарадскога клуба Рашаль. У 1939—1941 гадах навучаўся ў Калінінскім тэатральным вучылішчы. Стаў кіраўніком тэатральнага калектыву ў Рашалі.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Сябра КПСС з 1943 года[2].
У 1945—1949 гадах — мастацкі кіраўнік Палацаў культуры ў местах Рашалі і Кашыры.
У 1956 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа (майстэрня Рыгора Рашаля і Юрыя Генікі). Працаваў рэжысёрам кінастудыі «Казахфільм», з 1968 года — «Беларусьфільм». Сабра Саюза кінематаграфістаў Беларусі, з 1981 годзе — 1-ы сакратар і сакратар праўлення.
Пахаваны на Маскоўскіх могілках Мінска.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр
[правіць | правіць зыходнік]- 1960 — Цішыня — Сафонаў
- 1975 — Доўгія вёрсты вайны — камдыў
- 1982 — Асабістыя рахункі
Рэжысёр
[правіць | правіць зыходнік]- 1957 — Наш любы лекар (разам з Шакенам Айманавым)
- 1958 — Далёка ў горах
- 1960 — Цішыня
- 1961 — Сплаў
- 1963 — Сказ пра маці
- 1968 — Дарога ў тысячу вёрстаў
- 1970 — Белая зямля
- 1972 — Заўтра будзе позна
- 1975 — Доўгія вёрсты вайны
- 1980 — Шлюбная ноч
- 1982 — Асабістыя рахункі
- 1989 — Ягоны батальён
Сцэнарыст
[правіць | правіць зыходнік]- 1968 — Дарога ў тысячу вёрстаў
- 1980 — Шлюбная ноч
- 1992 — Пайсці і не вярнуцца
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны II ступені
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1964)
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1985)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001. Праверана 28 сакавіка 2025.
- ↑ Карпов Александр Яковлевич Кино: Энциклопедический словарь/Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1987. — 640 с, 96 л. ил.
- Асобы
- Нарадзіліся 20 студзеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Маскоўскай вобласці
- Памерлі 15 студзеня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі УДІКа
- Постаці Беларусьфільма
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Казахскай ССР