Аляксандр Якаўлевіч Таіраў
Аляксандр Якаўлевіч Таіраў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1885, 24 чэрвеня 1885[1] ці 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 верасня 1950[2][3][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Аліса Коанен[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, акцёр, пісьменнік |
Гады актыўнасці | 1904 — цяп. час |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0846864 |
![]() |
Аляксандр Якаўлевіч Таіраў (руск.: Александр Яковлевич Таиров, сапраўднае прозвішча — Корнбліт, 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1885, Рамны — 25 верасня 1950, Масква) — савецкі рэжысёр, народны артыст РСФСР (1935).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Творчую дзейнасць пачаў у 1905 годзе як акцёр, з 1908 года — рэжысёр. У 1913 годзе паставіў у Свабодным тэатры «Жоўтую кофту» Хезельтана-Фюрста і пантаміму «Покрыва П’ерэты» Шніцлера. У 1914 годзе разам з А. Г. Коанен і групай маладых акцёраў заснаваў Камерны тэатр, які ўзначальваў да канца жыцця. Першыя спектаклі гэтага тэатра — «Сакунтала» Калідасы (1914), «Фаміра Кіфарэд» Анненскага (1916) і інш. выявілі схільнасць Таірава да вытанчана прыгожых сцэнічных форм, да ўслаўлення чыстага і магутнага запалу легендарных герояў. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Таіраў і вядучыя акцёры яго тэатра, галоўным чынам Коанен, даказалі здольнасць выказваць сугучныя рэвалюцыі тэмы велічы свабоднай асобы. «Адрыена Лекузрэр» Скрыба і Легувэ (1919), «Федра» Расіна (1922), шэраг п’ес О’Ніла азначалі пераход рэжысёра да рэалізму. Вялікае значэнне мелі творчыя пошукі Таірава ў галіне музычнага спектакля («Жырафле-Жырафля» Лекока, 1922; «Опера жабракоў» Брэхта — Вейля, 1930, і інш.). Вяршыня творчай дзейнасці Таірава — спектакль «Аптымістычная трагедыя» Вішнеўскага (1933) з Коанен у ролі Камісара. Сярод найлепшых спектакляў таксама «Мадам Бавары» паводле Флабера (1940), «Стары» Горкага (1946).
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в Таиров Александр Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Aleksandr Yakovlevich Tairov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alexander Tairov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся 24 чэрвеня
- Нарадзіліся ў Рамнах
- Памерлі 25 верасня
- Памерлі ў 1950 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Народныя артысты РСФСР
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Асобы
- Акцёры Расійскай імперыі
- Акцёры XX стагоддзя
- Постаці рускага авангарда
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры Расіі
- Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
- Ахвяры барацьбы з касмапалітызмам
- Артыстычныя псеўданімы
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Эстонскай ССР