Аляксандр Ян Масевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Ян Масевіч
POL COA Kopacz.svg
Герб «Копач»
21-ы Ваявода мсціслаўскі
1690 — 1697
Папярэднік Шыман Караль Агінскі
Пераемнік Міхал Сясіцкі
Маршалак земскі лідскі
1684 — 1690
Папярэднік Ян Станіслаў Курч
Пераемнік Эльяш Міхал Рымвід

Смерць 12 сакавіка 1697(1697-03-12)
Род Масевічы[d]

Аляксандр Ян Масевіч (? — 12 сакавіка 1697) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мсціслаўскі ваявода1690).

Паходзіў з незаможнага шляхецкага роду герба «Копач» (зменены). У маладосці на вайсковай службе ў Сапегаў. Ваяваў супраць украінскіх казакоў, супраць шведаў пад Варшавай (1656). У 1658 у якасці камісара гетмана Паўла Яна Сапегі ўдзельнічаў у складанні інвентара Ляхавіцкага замка.

У 1659—1661 падстараста Рэтаўскага цівунства, што належала Сапегу. Лідскі пісар гродскі ў 1660-х гадах, пісар земскі з 1671, харунжы з 1680, маршалак з 1684, мсціслаўскі ваявода з 1690; цівун шадаўскі з 1674, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1667, пасол на соймы 1668, 1677, 1683, 1685 (на трох апошніх абіраўся ў склад Скарбовага Трыбунала ВКЛ), 1688, 1689, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1691.

У 1669 удзельнічаў у выбарах караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Вішнявецкага, у 1674Яна III Сабескага.

У пачатку 1670-х гадоў маршалак двара Казіміра Яна Сапегі. Удзельнічаў у Хоцінскай бітве 1673. На сойме 1683 абраны ў склад камісіі па перагаворах з Расіяй (пасяджэнні праходзілі ў Кадзіне). З пераходам у 1680-х гадах Сапегаў у апазіцыю да каралеўскага двара Масевіч стаў адным з лідараў сапегаўскага лагера на соймах Рэчы Паспалітай.

Меў маёнткі ў Лідскім павеце.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]