Аляксандр Яраславіч Неўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Яраславіч Неўскі
AlexanderNevski.jpg
Alexander Nevsky Emblem.jpg
 
Дзейнасць кіраўнік, палкаводзец
Веравызнанне праваслаўе
Нараджэнне 13 мая 1220
Смерць 14 лістапада 1263 (43 гады)
Пахаванне
Дынастыя Рурыкавічы і Q32360927?
Бацька Яраслаў Усеваладавіч[d]
Маці Феадосія Мсціслаўна[d]
Жонка Аляксандра Брачыслаўна[d]
Дзеці Дзмітрый Аляксандравіч[d], Андрэй Аляксандравіч[d], Даніл Аляксандравіч і Vassili Aleksandrovitch[d]

Аляксандр Яраславіч (30 мая 1220, Пераяслаў-Залескі — 14 лістапада 1263, Гарадзец) — князь наўгародскі (1236—1240, 1241—1251), цвярскі (1247—1252), вял.кн. кіеўскі (1249—1263), уладзімірскі (1252—1263), прылічаны да святых. З роду Рурыкавічаў (11-е калена).

Сын пераяслаўскага кн. Яраслава Усеваладавіча. Паводле Жыція, разбіў шведскі атрад у бітве на Няве (15.7.1240), але заходнія крыніцы гэта не пацвярджаюць. Вясною 1241 г. узяў штурмам і разбурыў крэпасць Капор'е, выгнаў немцаў са Пскова. У 1242 г. разбіў немцаў на льдзе Чудскога возера (г.зв. «Лядовае пабоішча», 5.4.1242). У 1245 г. адбіў некалікі літоўскіх набегаў на паўночна-заходнюю Русь, у 1253 г. адбіў напад немцаў на Пскоў, заключыў дагавор з Лівонскім ордэнам, у 1256 г. здзейсніў паспяховы паход у Фінляндыю. Вёў перапіску з Папам Рымскім, яе мэты, вынікі і ацэнкі спрэчныя ў гістарыяграфіі. Імкнуўся да захавання міру з ардынскімі ханамі, 5 разоў ездзіў да Каракарума і Сарая. Пахаваны ў саборы Раждзественскага манастыра ва Уладзіміры.

У 15 ст. ад наўгародцаў празваны «Храбрым», у 16 ст. — «Неўскім». Пры мітрапаліце Макарыі, на Маскоўскім саборы 1547 г., кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой ў ліку дабраверных. У агіяграфічнай літаратуры выведзены ідэальным князем-воінам.

Паводле загаду імп. Пятра I, у 1724 г. рэшткі Аляксандра Яраславіча перенесеныя з Уладзіміра ў Санкт-Пецярбург у Аляксандра-Неўскі манастыр (пазней лаўра), дзе захоўваюцца дасюль.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Князь Александр Невский и его эпоха: Исслед. и материалы. СПб., 1995;
  • Пашуто В. Т. Александр Невский. М.; Екатеринбург, 1995.
  • Раздорский А. И. Александр Невский, кн. (1220 или 1221—1263) // Санкт-Петербург: Энциклопедия. 2-е изд., испр. и доп. СПб: ООО «Бизнес-пресса»; М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2006. 1024 с.: ил. ISBN 5-8110-0107-X