Аляксандр Яфімавіч Залескі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Яфімавіч Залескі
Дата нараджэння 17 студзеня 1939(1939-01-17) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, вучоны
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1978)
Навуковае званне
Альма-матар

Аляксандр Яфімавіч Залескі (нар. 17 студзеня 1939, Мінск) — беларускі матэматык. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991). Доктар фізіка-матэматычных навук (1978), прафесар (1986)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Белдзяржуніверсітэт (1960).

З 1963 года старшы інжынер-канструктар, галоўны інжынер-канструктар, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, в.а. загадчыка лабараторыі, у 1983—1992 гадах загадчык лабараторыі, у 1993—1996 гадах галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 1997—2004 гадах прафесар Універсітэта Усходняй Англіі (г. Норыдж)[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па тэорыі лінейных груп, групавых кольцах бясконцых груп і тэорыі уяўленняў груп. Даследаваў падгрупы лінейных груп над целамі. Даў класіфікацыю канечных непрыведзеных груп, якія пароджаны адлюстраваннямі, а таксама адвольных груп ступеняў 4 і 5 над канчатковымі палямі. Атрымаў абвяржэнне гіпотэзы аб свабодзе алгебры інварыянтаў вытворных груп, спароджаных адлюстраваннямі. Заклаў асновы тэорыі ідэалаў у групавых кольцах разрашымых груп. Вырашыў праблему Капланоўскага аб ідэмпанентах групавых кольцаў, а таксама праблему Фэйса пра існаванне простых нетэравых кольцаў з дзельнікамі нуля, але без ідэмпанентаў. Распрацаваў метады даследавання ўласных значэнняў матрыц у прадстаўленнях канечных груп тыпу Лі. Даказаў існаванне ўласнага значэння 1 у вобразе кожнага полупростага элемента ў любым комплексным прадстаўленні груп ліевых тыпаў G(2), F(4), E(6) і іх скручаных аналагаў. Даследаваў паводзіны пры рэдукцыі па модулю р асноўных уяўленняў Вейля канечных класічных груп. На гэтай аснове прапанаваны новы метад знаходжання формул для лікаў раскладання некаторых тыпаў уяўленняў названых груп пры рэдукцыі па модулю ўласнай характарыстыкі. Распрацаваў тэорыю ідэалаў групавых алгебры лакальна канечных груп.

Аўтар больш за 100 навуковых прац.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Алгебра и алгебраическая геометрия в работах математиков Белоруссии. Мн., 1979 (совм. с В. С. Конюхом).
  • Конечные линейные группы, порожденные отражателями, над полями нечетных характеристик. Мн., 1979 (совм. с В. Н. Сережкиным).
  • Модулярные подставочные представления и фрагмент матрицы разложения для симплектической и специальной линейной группы над конечным полем. Мн., 1987 (совм. с И. Д. Супруненко).
  • Some papers of Alexander Zalesskii.

Зноскі