Аляксандр Яшэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Яшэўскі
Герб
дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
з 9 чэрвеня 2015
Царква Рымска-каталіцкая царква

Прафесія ксёндз
Месца працы
Нараджэнне 6 жніўня 1974(1974-08-06) (45 гадоў)
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Аляксандр Яшэўскі (5 жніўня 1974, Смаргонь) — каталіцкі царкоўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 годзе паступіў у салезіянскі навіцыят у г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Вывучаў філасофію ў салезіянскай духоўнай семінарыі ў г. Лодзь (Польшча) і тэалогію ў Папскім Салезіянскім Універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі. У 1998 годзе склаў вечныя манаскiя абяцаннi ў Салезіянскай Кангрэгацыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 годзе у г. Смаргонь.

Займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Баруны, потым у в. Жодзішкі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2001 года па 2002 год выконваў абавязкi дырэктара салезіянскай супольнасці ў п. Акцябрскі Маскоўскай вобласці і быў адказным за салезіянскі прэнавіцыят. Пасля вяртання ў Беларусь займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Жупраны. У перыяд 2003-­2005 гадах быў сакратаром Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі (Усходне­-Еўрапейскай) з сядзібай у г. Масква. З 2005 года па 2008 год займаў пасаду дырэктара салезіянскай супольнасці ў Мінску; з 2005 года па 2011 год быў адказным за салезіянскі араторый у Мінску.

З 2005 года па 2010 год быў інспектарыяльным дарадцам Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі з сядзібай у г. Масква. З 2005 года па 2010 год быў старшынёй катэхетычнага аддзела Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля. У перыяд 2006-­2010 гг. быў членам катэхетычнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У 2011 годзе быў прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў г. Смаргонь; выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2011 года з’яўляецца адказным за салезіянскі прэнавіцыят для грамадзян Беларусі. З 2013 года займае пасаду вікарыя і эканома Iнспектарыяльнай Дэлегатуры Варшаўскай Салезіянскай Інспекторыі св. Станіслава Косткі.

У 2014 годзе прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыем мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля. З’яўляецца выкладчыкам дагматычнай тэалогіі ў Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля.

9 чэрвеня 2015 годзе Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос маёр (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. 27 чэрвеня 2015 года атрымаў біскупскае пасвячэнне[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]