Аляксандр Яўгенавіч Ахрыменка
| Аляксандр Яўгенавіч Ахрыменка | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 22 красавіка 1938[1] (88 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта, вайсковец |
| Навуковая сфера | радыёлакацыя |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук ()[1] (1973) |
| Навуковае званне |
|
| Альма-матар | |
| Узнагароды | |
Аляксандр Яўгенавіч Ахрыме́нка[2] (руск.: Александр Евгеньевич Охрименко; нар. 22 красавіка 1938) — вучоны ў галіне радыёлакацыі, доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1976), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Новарасійску. У 1959 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхнічнае вучылішча проціпаветранай абароны (МВІРТВ). Праходзіў службу ў зенітных ракетных войсках Прыбалтыйскай ваеннай акругі[3]. У 1963 годзе паступіў у ад’юнктуру пры МВІРТВ і ў 1966 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[3]. Працаваў у вучылішчы ў 1966—1990 гадах[2][3], займаў пасады старшага навуковага супрацоўніка, начальніка кафедры радыёлакацыі[3]. У 1972 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, з 1976 года — прафесар. У 1990 годзе А. Я. Ахрыменка абраны па конкурсе на пасаду загадчыка кафедры «Радыётэхнічныя сістэмы» БДУІР, якой кіраваў да 1999 года. У 1996 годзе быў заснавальнікам і займаў пасаду дырэктара Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «АЛЕВКУРП» (сучаснае ААТ «АЛЕВКУРП»)[4], саветніка па навуковай рабоце[5].
Навуковая і грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па адаптыўнай прасторава-часавай апрацоўцы сігналаў, радыёлакацыйным распазнаванні, адаптыўнай факусіроўцы звышчастотнай энергіі. Прымаў удзел у распрацоўцы зенітна-ракетнага комплекса С-300[5]. У Мінскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы кіраваў навуковай школай № 3 «Тэорыя і практыка радыёлакацыйнага назірання»[3].
Падрыхтаваў 28 кандыдатаў і дваіх дактароў навук, аўтар больш за 350 навуковых прац, 4 падручнікаў, атрымаў больш за 70 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы[3].
Правадзейны член Акадэміі навук прыкладной радыёэлектронікі Беларусі, Расіі і Украіны, Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі пры ААН па аддзяленні радыёнавігацыі[3].
Сярод апублікаваных прац:
- Основы радиолокации и радиоэлектронная борьба : [Учеб. для высш. уч-щ ПВО / А. Е. Охрименко]. — М. : Воениздат, 1983-. — 22 см. Ч. 1. Основы радиолокации. — Москва : Воениздат, 1983. — 456 с. : ил.;
- Основы обработки и передачи информации — Мн.: Типография МВИЗРУ ПВО, 1990. — 180 с.;
- Основы извлечения, обработки и передачи информации: Теория радиосистем: в 6 ч. / Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники, Кафедра радиопередающих устройств и радиотехнических систем — Минск : БГУИР, 1994―1995. — ISBN 5-7830-0382-4;
- «Алевкурп» и радиолокация на рубеже веков : хроника в датах и лицах / А. Е. Охрименко ; Министерство образования Республики Беларусь, Белорусский государственный университе информатики и радиоэлектроники, Научно-производственное республиканское унитарное предприятие «Алевкурп». — Мн.: БГУИР, 2006. — 55 с., [20] л. фот. ; 30 см. — 200 экз. — ISBN 985-444-952-1;
- Пархоменко Н. Г., Семашко П. Г., Охрименко А. Е. Алгоритмы корреляционной обработки сигналов в радиолокаторе с цифровым телевизионным подсветом // Известия вузов России. Радиоэлектроника. 2011. Вып. 4. — С. 22—29.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1982)
- Ордэн Чырвонай Зоркі[3]
- Нагрудны знак «Вынаходнік СССР»[3]
- Ганаровы знак Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі СССР «За выдатныя поспехі ў працы»[3]
- Медалі СССР, Кубы, Балгарыі[3]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 Ахрыме́нка Аляксандр Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы — Мн.: 1996. — С. 160. — 480 с. — ISBN 978-985-11-0061-9
- 1 2 БелЭн 1996.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Журнал «Воздушно-космическая оборона» Архівавана 10 лістапада 2024. (руск.)
- ↑ Аб прадпрыемстве(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2024. Праверана 10 лістапада 2024.
- 1 2 Гроза помех (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ахрыме́нка Аляксандр Яўгенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 160. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. / редкол. Г. П. Пашков и др.. — Мн.: БелЭн, 2007. — Т. 5: Минск — Педиатрия. — 752 с. — ISBN 978-985-11-0398-6. — С. 666—668.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Охрименко Александр Евгеньевич // Журнал «Воздушно-космическая оборона» Архівавана 10 лістапада 2024. (руск.)
- Анна Корякова Своя система защиты Архівавана 10 лістапада 2024. // Беларускі час, 15 сакавіка 2024 года № 11 (1970). — С. 14.
- Гроза помех (руск.) // СБ. Беларусь сегодня
- Охрименко Александр Евгеньевич // База патентов Беларуси Архівавана 10 лістапада 2024. (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента Архівавана 10 лістапада 2024. (руск.)
- Аб прадпрыемстве Архівавана 10 лістапада 2024. // Сайт ААТ «Алевкурп»
- Нарадзіліся 22 красавіка
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Новарасійску
- Выкладчыкі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча
- Выкладчыкі БДУІР
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі Мінскага вышэйшага інжынернага зенітнага ракетнага вучылішча
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «Вынаходнік СССР»
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Радыётэхнікі
- Вынаходнікі СССР
- Вынаходнікі Беларусі
- Аўтары падручнікаў
- Палкоўнікі Беларусі