Аляксандр Яўгенавіч Цішкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксандр Цішкевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксандр Яўгенавіч Цішкевіч
Нарадзіўся 16 лютага 1986(1986-02-16)[1] (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 177 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2002 — 2003 Сцяг Беларусі РВАР (Мінск) 33 (3)
2004 — 2006 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 25 (0)
2006   Сцяг Чэхіі Фульнек 5 (0)
2007 Сцяг Беларусі Віцебск 7 (0)
2008 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 14 (0)
2009 — 2010 Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 34 (7)
2010 Сцяг Беларусі ДБК (Гомель) 13 (1)
2011 Сцяг Арменіі Арарат (Ерэван) 2 (0)
2011 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 20 (0)
2012 Сцяг Польшчы Алімпія (Эльблёнг) 7 (0)
2012 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 10 (0)
2013 Сцяг Венгрыі Залаэгерсег 8 (0)
2013 Сцяг Літвы Круоя (Пакруойіс) 12 (2)
2014 — 2016 Сцяг Беларусі Іслач 64 (15)
Нацыянальная зборная**
2005 — 2008 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 10 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 жніўня 2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах

Аляксандр Цішкевіч (нар. 16 лютага 1986, Мінск) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскага РВАР, з 2004 года выступаў за «Дынама», але не здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе. У другой палове 2006 года гуляў у арэндзе ў клубе «Фульнек» з трэцяга дывізіёна Чэхіі. Пасля вяртання выступаў у Вышэйшай лізе ў такіх клубах, як «Віцебск», «Нафтан» і «Белшына», у першалігавых ДБК, «Славіі» і «Граніце», у Арменіі, Польшчы, Венгрыі. У другой палове 2013 года гуляў за літоўскую «Круою», у тым ліку ў матчах Лігі Еўропы супраць мінскага «Дынама».

У сакавіку 2014 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Іслаччу»[2]. У наступным годзе дапамог «Іслачы» перамагчы ў Першай лізе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з клубам[3]. У жніўні 2016 года быў адлічаны з «Іслачы» за ўдзел у дагаварных матчах[4].

У кастрычніку 2017 года па выніках справы аб дагаварных матчах быў прысуджаны да штрафу ў 18,4 тысячы рублёў[5], а ў лютым 2018 года атрымаў ад Дысцыплінарнага камітэта АБФФ пажыццёвую дыскваліфікацыю[6]. Пасля зыходу з «Іслачы» стаў працаваць па-за футболам, удзельнічаючы ў аматарскіх турнірах[7].

У 2013 годзе стаў адным з арганізатараў паслясезоннага «Турніра сяброў» у Мінску[8].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]