Аляксандр дэль Валь
Аляксандр дэль Валь | |
---|---|
фр.: Alexandre del Valle | |
Дата нараджэння | 4 верасня 1968 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | эсэіст, гісторык, палітолаг |
Навуковая сфера | геапалітыка і ісламізм |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Carol Iancu[d][1] |
Партыя |
|
Сайт | alexandredelvalle.com |
Аляксандр Дэль Валь (фр. Alexandre del Valle; нар. 6 верасня 1969, Марсель, Францыя) — французскі геапалітолаг, публіцыст, спецыяліст у галіне міжнародных адносін і геапалітыкі.
Кароткая біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Марселі ў сям’і з франка-італьянскімі каранямі.
Вышэйшую адукацыю атрымаў у Інстытуце палітычных даследаванняў (l’Institut d'études politiques) у Экс-ан-Правансе, дзе ён атрымаў дыплом па ваеннай гісторыі, бяспецы і нацыянальнай абароне, і ва Універсітэце Манпелье 3 Пол-Валеры (Université Montpellier 3 Paul-Valéry), дзе ён атрымаў дыплом па гісторыі палітычных дактрын і палітычных інстытутаў.
У 1992 годзе працягнуў сваю адукацыю ва Універсітэце палітычных навук (Università di scienze politiche) Мілана.
Абараніў доктарскую дысертацыю ва Універсітэце Манпелье 3 па тэме «Захад і Другая дэкаланізацыя: індыхенізм і ісламізм ад халоднай вайны да сённяшняга дня»[2].
Прафесійная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2000-х гадах працаваў у Брусэлі ў Еўрапейскім парламенце, дзе пазней стварыў кансалтынгавую фірму.
Аляксандр Дэль Валь выкладае ў Школе Камерцыі Ла-Рашэль (ESC La Rochelle) геапалітыку і міжнародныя адносіны [3].
Публіцыст
[правіць | правіць зыходнік]У сваёй першай кнізе «Ісламізм і Злучаныя Штаты: альянс супраць Еўропы» (1997), ён аналізуе падтрымку амерыканскімі спецслужбамі маджахедам падчас вайны ў Афганістане (1979—1989)[4].
Дэль Валь аналізуе ролю ЗША ў выкарыстанні ісламістаў для барацьбы з Савецкім Саюзам.
Усяго Дэль Валь апублікаваў сем публіцыстычных кніг, у якіх ён прааналізаваў уздым ісламізму, які ён назваў новым выглядам таталітарызму; заходнюю цывілізацыю і крызіс заходняй ідэнтычнасці; геапалітыку Турцыі і яе кандыдатуру ў Еўрапейскі Саюз; а таксама канфлікт у Сірыі[5].
Погляды
[правіць | правіць зыходнік]У сваіх кнігах Дэль Валь выступае за збліжэнне Расіі з Еўропай для стварэння новага геапалітычнага блока, які ён называе Пан-Захадам. На яго думку, расійска-еўрапейскі саюз неабходны для паспяховай сумеснай барацьбы з радыкальным ісламізмам[6].
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- La Maronité politique, Le système confessionnel libanais et la guerre civile, IEP d’Aix-en-Provence, 1992 (mémoire de Science-Po).
- Statut légal des minorités religieuses en terres d’Islam, Faculté de droit d’Aix-en-Provence, 1993 (mémoire de DEA Histoire des Idées politiques).
- La Théorie des élites, Faculté de Sciences politiques de Milan, 1993 (mémoire de DEA-DU européen Histoire des doctrines politiques et des institutions politiques).
- Islamisme et États-Unis, une alliance contre l’Europe, L'Âge d’Homme, 1997, Lausanne/Paris (ISBN 2-8251-1060-4). versions en italien et serbo-croate.
- Une idée certaine de la France (ouvr. Coll. avec Christian Jellen, Eric Zemmour et G. W. Goldnadel), Sous la direction d’Alain Griotteray, Paris, 1999, France-Empire, 1998.
- Guerres contre l’Europe : Bosnie, Kosovo, Tchétchénie, Les Syrtes, 2001 (ISBN 2-84545-045-1). (versions en espagnol, brésilien, portugais, italien et serbo-croate).
- Quel avenir pour les Balkans après la guerre du Kosovo, Paneuropa/L’Age d’Homme, Paris/Lausanne, 2000.
- Le Totalitarisme islamiste à l’assaut des démocraties, Les Syrtes, Paris, 2002.
- La Turquie dans l’Europe : un cheval de Troie islamiste ?, Les Syrtes, Paris, 2004 (ISBN 2-84545-093-1) (Préface de J.P. Péroncel-Hugoz).
- Le Dilemme turc, ou les vrais enjeux de la candidature d’Ankara avec Emmanuel Razavi, Les Syrtes, Paris, 2005 (ISBN 2-84545-116-4).
- Frères musulmans. Dans l’ombre d’Al Qaeda, Jean-Cyrille Godefroy, 2005 (ISBN 2-86553-179-1), Paris, 2006 (préface du livre d’Emmanuel Razavi).
- Il Totalitarismo islamista, Prefazione di Oriana Fallaci, Alessandria, 2006,
- Perché la Turchia non può entrare nell’Unione europea, Guerini ed Associati, Milan, 2009 (préface de Roberto de Mattei).
- I Rossi, Neri, Verdi: la convergenza degli Estremismi anti-occidentali opposti, Ed Lindau, 2009, Torino (prefazione di Magdi Allam).
- A Islamizaçao em Europa, Porto, 2010, Editora A Civilizaçao.
- Pourquoi on tue des chrétiens dans le monde aujourd’hui ? : La nouvelle christianophobie, Maxima Laurent du Mesnil, Paris, 2011 (préface de Denis Tillinac).
- Le complexe occidental : Petit traité de déculpabilisation, L’artilleur/Toucan Essais, Paris, 2014.
- Le Chaos syrien, printemps arabes et minorités face à l’islamisme, Dhow, Paris, 2014 (Préface de Renaud Girard)
Зноскі
- ↑ а б в http://theses.fr/s81906
- ↑ Laboratoire CRISES, Université Monpellier 3 http://crises.upv.univ-montp3.fr/manifestations-2014/soutenances-de-these/theses-soutenues-en-2015/ Архівавана 31 студзеня 2016.
- ↑ ESC La Rochelle http://www.esc-larochelle.fr/landingPage-Carrousel/ALEXANDRE-DEL-VALLE Архівавана 26 кастрычніка 2016.
- ↑ Maison d’Edition l’Age d’Homme http://www.lagedhomme.com/ouvrages/alexandre+del+valle/islamisme+et+etats-unis,+une+alliance+contre+l'europe/2550
- ↑ Atlantico.fr http://www.atlantico.fr/fiche/alexandre-del-valle-1501260 Архівавана 3 лютага 2016.
- ↑ Alexandre del Valle :. «L’Occident doit cesser de se sentir coupable», Le Figaro, Figarovo http://www.lefigaro.fr/vox/politique/2014/05/19/31001-20140519ARTFIG00333-alexandre-del-valle-l-occident-doit-cesser-de-se-sentir-coupable.php
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |