Аляксандр I (цар эпірскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр I (цар эпірскі)
Stater, 350-330 BC, Alexander I of Epirus.jpg
 
Дзейнасць: ваенны
Веравызнанне: старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Нараджэнне: 362 да н.э.
  • Старажытнаэпірскае царства[d]
Смерць: 331 да н.э.
Бацька: Неапталем I
Жонка: Клеапатра[d]
Дзеці: Неапталем II[d]

Аляксандр Малоскі (370 да н.э. — 331 да н.э.) — кіраўнік з эпірскай дынастыі Пірыдаў, сын Неапталема I, брат Алімпіяды, дзядзька Аляксандра Македонскага. Выхоўваўся пры македонскім двары. У 350 годзе да н.э. Філіп II зрынуў яго дзядзьку Арыба і аддаў эпірскі прастол Аляксандру.

У 337 годзе да н.э. Алімпіяда пакінула Філіпа II і прыбыла да двара брата, схіляючы яго ўступіць у вайну з Македоніяй. Адносіны паміж дзяржавамі былі ўладжаны шлюбам Аляксандра з дачкой Філіпа, Клеапатрай. На вясельным балі Філіп быў забіты нейкім Паўсаніем, руку якога, магчыма, накіроўвалі Пірыды.

У 334 годзе да н.э. грэкі з Тарэнта заклікалі Аляксандра на дапамогу ў барацьбе з туземнымі жыхарамі Луканіі і Бруція. Ён атрымаў перамогу і заключыў дагавор з рымлянамі (у 332 годзе да н.э.). Тым не менш італійская кампанія каштавала яму жыцця: вераломства закладнікаў прывяло да яго гібелі ў няроўным баі з луканамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Арыб
Цар эпірскі
350 да н.э.331 да н.э.
Пераемнік:
Эакід