Перайсці да зместу

Аляксеева (Гарадоцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Аляксеева
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218862002
Аляксеева на карце Беларусі ±
Аляксеева (Гарадоцкі раён) (Беларусь)
Аляксеева (Гарадоцкі раён)
Аляксеева (Гарадоцкі раён) (Віцебская вобласць)
Аляксеева (Гарадоцкі раён)

Аляксе́ева[1] (трансліт.: Aliaksiejeva, руск.: Алексеево) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мяжанскага сельсавета. За 60 км на паўночны ўсход ад Гарадка, 58 км ад чыгуначнай станцыі Гарадок на лініі Віцебск — Невель, 93 км ад Віцебска. На паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца возера Аляксееўскае. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Палавейскае, Хмяльнік і далей па дарозе Гарадок — Мяжа.

У канцы 18 стагоддзя вёска ў Суражскім павеце Полацкай губерні. У 1785 годзе дзяржаўная ўласнасць. З 1802 года ў Віцебскай губерні. У пачатку 19 стагоддзя вёска і фальварак, уладанне памешчыка Паўла Бруевіча. У 1841 годзе ў складзе Цесцінскага царкоўнага прыхода. У другой палове 19 стагоддзя — першай палове 20 стагоддзя вёска ў Цесцінскай воласці Гарадоцкага павета. У 1896 годзе адкрыта школа граматы. У 1897 годзе цэнтр Аляксееўскай сельскай грамады. У 1920 годзе працавала школа 1-й ступені. З 15 лютага 1923 года ў Веліжскім павеце. У сакавіку 1924 вернута ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Мяжанскім раёне Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 жніўня 1924 года ў Шабраўскім сельсавеце. З 8 ліпеня 1924 года ў Суражскім раёне. У пачатку 1930-х гадоў працавалі калгасы «Чырвоны будаўнік», «Чырвоны ўдарнік», былі 2 кузні. У Другую сусветную вайну нацысты спалілі вёску і загубілі 45 жыхароў. З фронту не вярнуліся 10 жыхароў. З 20 студзеня 1960 года ў Езярышчанскім, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1970 годзе ў саўгасе «Хмяльніцкі». Да 12 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Хмяльніцкага сельсавета[2], да 3 ліпеня 1970 года — у склад Шабраўскага сельсавета, да 8 красавіка 2004 года — у склад Хмяльніцкага сельсавета[3]. У 2012 годзе ў складзе КУСП «Сцяпанавічы».

  • 8 двароў, 73 рэвізскія душы (1785)
  • 5 двароў, 26 рэвізскіх душ (вёска), 1 двор (хутар) (1841)
  • 11 двароў, 96 жыхароў (вёска), 2 двары, 15 жыхароў (маёнтак Глінскіх) (1897)
  • 12 двароў, 108 жыхароў (пачатак 20 стагоддзя)
  • 27 двароў, 119 жыхароў (Старое Аляксеева), 11 двароў, 41 жыхар (Новае Аляксеева) (1920)
  • 35 двароў, 173 жыхары (1940)
  • 51 жыхар (1959)
  • 40 жыхароў (1970)
  • 3 гаспадаркі, 6 жыхароў (2000)
  • 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 мая 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2021. Праверана 8 верасня 2018.