Аляксей Іванавіч Бруханаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Іванавіч Бруханаў
Алексей Иванович Брюханов
Дата нараджэння 15 сакавіка 1923(1923-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1943(1943-10-17) (20 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19421943
Званне
Сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені

Аляксей Іванавіч Бруханаў (19231943) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аляксей Бруханаў нарадзіўся 15 сакавіка 1923 года ў горадзе Южа (цяпер — Іванаўская вобласць) у рабочай сям'і. Рана застаўся без бацькоў, выхоўваўся старэйшай сястрой. Не скончыўшы школу, пайшоў працаваць. Быў рабочым, затым памочнікам майстра на Южскай прадзільна-трыкатажнай фабрыцы. У 1942 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, з баямі дайшоў да Дняпра. Да кастрычніка 1943 года сяржант Аляксей Бруханаў камандаваў аддзялення 320-й асобнай разведвальнай роты 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

15 кастрычніка 1943 г. падчас фарсіравання Дняпра ў раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР разам з групай разведчыкаў Бруханаў першым пераправіўся праз раку на заходні бераг і знішчыў нямецкі дзот, забяспечыўшы тым самым поспех пераправы ўсяго батальёна. 17 кастрычніка 1943 года загінуў у баі. Быў пахаваны ў вёсцы Калпень таго ж раёна, у 1957 годзе перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Казярогі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» сяржант Аляксей Бруханаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Леніна і Айчыннай вайны 2-й ступені, а таксама шэрагам медалёў[1].

Мемарыяльная дошка ў памяць аб Бруханове ўстаноўлена Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам на школе № 2 горада Южа, дзе ён вучыўся.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
  • Подвиг. 3-е издание, испр. и доп. Ярославль, 1980.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.