Перайсці да зместу

Аляксей Іванавіч Бугаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Аляксей Іванавіч Бугаеў
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 25 жніўня 1981(1981-08-25)[1]
Памёр 29 снежня 2024(2024-12-29)[2] (43 гады)
Грамадзянства
Рост 180 см
Пазіцыя абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2000 Тарпеда Масква[d] 36 (3)
2001 Тарпеда Масква[d] 2 (0)
2001—2002 Том Томск[d] 34 (1)
2003—2004 Тарпеда Масква[d] 39 (0)
2005—2006 Лакаматыў Масква 8 (0)
2006—2008 Том Томск[d] 54 (1)
2008 Хімкі[d] 0 (0)
2009—2010 Краснадар 20 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Іванавіч Бугаеў (руск.: Алексей Иванович Бугаев; 25 жніўня 1981(1981-08-25)[1], Масква29 снежня 2024(2024-12-29)[2], Украіна) — расійскі футбаліст.

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Маскве.

Футбаліст гуляў за маскоўскія «Тарпеда», «Лакаматыў», а таксама «Краснадар». На яго рахунку сем матчаў за зборную Расіі, у тым ліку два выступленні на чэмпіянаце Еўропы 2004 года. Футбольную кар’еру ён завяршыў у 2010 годзе ва ўзросце 29 гадоў.

Аляксея Бугаева затрымалі ў кастрычніку 2023 года на вуліцы ў Краснадары. У ягонай кішэні знайшлі пакет з парашкападобным рэчывам. Экспертыза паказала, што гэта вытворнае ад метылэфедрону (вядомага як мефедрон). Па версіі следства, Бугаеў планаваў займацца перапродажам гэтых наркотыкаў. Аднак у сваіх паказаннях былы спартсмен сцвярджаў, што не збіраўся распаўсюджваць наркотыкі, а хацеў дапамагчы паліцыі выкрыць людзей, якія прапанавалі яму займацца гэтым. Аднак пасля таго, як яго паказанні былі агучаны на судовым пасяджэнні, Бугаеў цалкам прызнаў сваю віну і раскаяўся ў зробленым. Суд улічыў у якасці змякчальных абставін наяўнасць дзіцяці, раскаянне, а таксама шматлікія ўзнагароды за спартыўныя дасягненні і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 9 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму.

Пайшоў ваяваць пасля абвяшчэння прысуду, загінуў на вайне ва Украіне ў 2024 годзе.

  1. а б Aleksey Bugaev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Former Russian national team member killed in Ukraine warРэйтэрс, 2024. Праверана 11 студзеня 2025.