Аляксей Іванавіч Воранаў
Аляксей Іванавіч Воранаў | |
---|---|
Алексей Иванович Воронов | |
Дата нараджэння | 27 кастрычніка 1904 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1943 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Аляксей Іванавіч Воранаў (1904—1943) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аляксей Воранаў нарадзіўся 27 кастрычніка 1904 года ў вёсцы Лемешава (цяпер — Воранава Галіцкага раёна Кастрамской вобласці) у сялянскай сям’і. Атрымаў пачатковую адукацыю. Скончыў Гатоўцэўскую вясковую школу. Як старэйшы ў сям’і дапамагаў бацькам па гаспадарцы, затым самастойна вёў яе. Адным з першых у сваёй вёсцы уступіў у калгас, працаваў у ім брыгадзірам. Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ён ужо быў старшынёй Козінскага сельсавета. У канцы 1941 года Воранаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З мая 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнічаў у бітве на Курскай дузе, вызваленні Чарнігава. Да верасня 1943 года гвардыі старшы сяржант Аляксей Воранаў камандаваў аддзяленнем 32-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].
У ноч з 28 на 29 верасня 1943 года Воранаў са сваім аддзяленнем на падручных сродках адным з першых пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Аддзяленне выбіла праціўніка з бліжэйшай траншэі і замацавалася ў ёй, адбіўшы восем варожых контратак. 30 верасня Воранаў падняў сваё аддзяленне ў атаку. У рукапашнай сутычцы яму ўдалося выбіць праціўніка з другога абарончага рубяжа. У тым баі Воранаў асабіста знішчыў каля 30 варожых салдат і афіцэраў, загінуўшы пры гэтым. Пахаваны ў брацкай магіле ў пасёлку Любеч Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы сяржант Аляксей Воранаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна і медалём «За адвагу». У гонар Воранава перайменаваная яго родная вёска, у Галічы яго імем названая вуліца[1].
Зноскі
- ↑ а б в Аляксей Іванавіч Воранаў на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Голубев Е. П. Боевые звёзды. — Ярославль: Верх.-Волж.кн.изд., 1972.
- Нарадзіліся 27 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1904 годзе
- Нарадзіліся ў Галіцкім павеце
- Памерлі 30 верасня
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Лоеўскім раёне
- Асобы
- Сяржанты і старшыны СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці