Аляксей Іванавіч Карзухін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Аляксей Іванавіч Карзухін
Фатаграфія
Дата нараджэння 11 (23) сакавіка 1835
Месца нараджэння
Дата смерці 18 (30) кастрычніка 1894 (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт і жанравы жывапіс
Вучоба
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Аляксей Іванавіч Карзухін (руск.: Алексе́й Ива́нович Корзу́хин, 1835 — 1894, Санкт-Пецярбург) — рускі жывапісец.

Сын прыгоннага. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1858-63). Удзельнік «Бунту чатырнаццаці», у 1863 годзе пакінуў АМ, стаў членам арцелі мастакоў. З 1868 года акадэмік Пецярбургскай АМ. Член-заснавальнік Таварыства перасоўных мастацкіх выставак. Для творчасці Карзухіна характэрныя сацыяльна-выкрывальны скіраванасць і жывая нязмушанасць жанравых сцэн. Творы: «Вяртанне з сельскага кірмашу» (1868), «Перад споведдзю» (1877), «У манастырскай гасцініцы» (1882) — усе ў Траццякоўскай галерэі; партрэт М. І. Пяскова (1863), «Птушыныя ворагі» (1887), «Ля акрайца хлеба» (1890) — усе ў Рускім музеі.

Зноскі

  1. Корзухин Алексей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.