Аляксей Іванавіч Кубарка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Іванавіч Кубарка
Дата нараджэння 28 красавіка 1943(1943-04-28) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Альма-матар
Узнагароды

Аляксей Іванавіч Кубарка (нар. 28 красавіка 1943, в. Воля Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі, педагог. Заслужаны дзеяч навукі Беларусі. Выбіраўся віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі медыцынскіх вузаў СССР, членам Савета рэктараў медыцынскіх вузаў СССР і іншых паважаных арганізацый.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння ў 1959 годзе сярэдняй школы працаваў рабочым леспрамгаса, рабочым Мінскага інструментальнага завода. У 1962 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут, пасля заканчэння якога ў 1968 годзе працаваў выкладчыкам Пінскага медыцынскага вучылішча і ўрачом дзіцячай бальніцы.

У 1969—1972 гадах — аспірант кафедры медыцынскай фізікі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1972 годзе абараняе кандыдацкую дысертацыю, у наступным годзе яму прысуджана навуковая ступень кандыдата медыцынскіх навук. У 1972—1973 гадах — старшы навуковы супрацоўнік ЦНДЛ, у 1973—1975 гадах — асістэнт, старшы выкладчык (1975—1979), дацэнт кафедры нармальнай фізіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1979—1984), адначасова з’яўляецца намеснікам дэкана лячэбнага факультэта.

У 1984 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1986 годзе яму прысвоена званне прафесара. З 1984 года — загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі, адначасова прарэктар інстытута па навуковай рабоце. З 1986 па 1997 гады — рэктар МДМІ.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Мае навуковыя працы па фізіялагічнай ролі і фізіка-хімічным уласцівасцям ліпідаў арганізма, механізмах функцыянавання цэнтральнай нервовай сістэмы і ўстойлівасці арганізма да экстрэмальных уздзеянняў, даследаванням сэнсорных і вокарухальных функцый зрокавай сістэмы чалавека.

Аўтар 174 публікацый, 7 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы, сааўтар падручніка для студэнтаў па фізіялогіі, 6 манаграфій, вучэбных праграм, многіх вучэбных дапаможнікаў. Адзін з аўтараў манаграфій «Основы физиологии человека» (1994), «Щитовидная железа у детей» (2002), «Зрение (нейрофизиологические и нейроофтальмологические аспекты). Т. 1. Сенсорные функции зрения и их нарушения при заболеваниях центральной нервной системы» (2007) і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За вынікі навуковых даследаванняў, падрыхтоўку навукова-педагагічных кадраў неаднаразова быў узнагароджаны граматамі Міністэрства вышэйшай адукацыі, аховы здароўя, вышэйшага атэстацыйнага камітэта РБ, медалямі ВДНГ, знакамі «Выдатнік аховы здароўя», «Вынаходнік СССР». Яго імя занесена ў Кнігу Гонару Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, яму прысвоена званне «Заслужаны дзеяч навукі» (1992).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кубарко Алексей Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 329.
  • Кубарка Аляксей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 551.
  • Кубарко, А. И. Физиология человека : учебное пособие для студентов вузов : в 2 ч. / А. И. Кубарко, В. А. Переверзев, А. А. Семенович. Минск : Вышэйшая школа. Ч. 1 / под ред. А. И. Кубарко. 2010. 511 с.; Ч. 2 / под ред. А. И. Кубарко. 2011. 623 с.
  • Общая физиология : учебно-методическое пособие / А. И. Кубарко, Л. И. Белорыбкина, С. Н. Белугин и др. Минск, 2001. 139 с.
  • Очерки истории кафедры нормальной физиологии Белорусского государственного медицинского университета / А. И. Кубарко, Л. И. Белорыбкина, А. А. Семенович. Минск : БГМУ, 2002. 108 с.: ил.