Аляксей Іванавіч Рыкаў
| Аляксей Іванавіч Рыкаў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| руск.: Алексей Рыков | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Уладзімір Ільіч Ленін | ||||||
| Пераемнік | Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Сумесна з | Леў Барысавіч Каменеў | ||||||
|
|||||||
| Пераемнік | Генрых Рыгоравіч Ягода | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Леў Барысавіч Каменеў | ||||||
| Пераемнік | Вячаслаў Міхайлавіч Молатаў | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мікалай Кірылавіч Анціпаў | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
13 (25) лютага 1881[1] |
||||||
| Смерць |
15 сакавіка 1938[2] (57 гадоў) |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | атэізм | ||||||
| Партыя | |||||||
| Член у | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Узнагароды | |||||||
Аляксе́й Іва́навіч Ры́каў (руск.: Алексе́й Ива́нович Ры́ков; 13 (25) лютага 1881[1], Саратаў — 15 сакавіка 1938[2], Масква) — расійскі рэвалюцыянер, савецкі палітычны і дзяржаўны дзеяч, першы народны камісар унутраных спраў РСФСР (1917), старшыня ВСНГ РСФСР (1918—1921, 1923) і ВСНГ СССР (1923—1924), Старшыня Савета народных камісараў СССР (1924—1930) і адначасова — Савета народных камісараў РСФСР (1924—1929), Народны камісар пошты і тэлеграфа СССР (1931—1936), член Палітбюро (1922—1930).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 [25] лютага 1881 года ў Саратаве[3].
У гімназіі захапіўся рэвалюцыйнымі ідэямі, у сувязі з чым меў непрыемнасці з паліцыяй. Напярэдадні выпускных экзаменаў у доме Рыкавых быў праведзены ператрус на прадмет пошуку незаконнай літаратуры. У Саратаве было некалькі рэвалюцыйных гурткоў, у працы якіх ён прымаў актыўны ўдзел.
Член РСДРП з 1899 года (згодна з некаторымі крыніцамі — з 1898 года). Яго рэвалюцыйныя погляды сталі прычынай «чацвёркі» за паводзіны ў атэстаце. Апошняя акалічнасць не дазваляла яму паступаць у Санкт-Пецярбургскі і Маскоўскі ўніверсітэты, у 1900 году паступіў на юрыдычны факультэт Казанскага ўніверсітэта.
У 1905—1907 гадах — член ЦК РСДРП, у 1907—1912 гадах — кандыдат у члены ЦК РСДРП.
У 1910—1911 гадах знаходзіўся на эміграцыі ў Францыі. У жніўні 1911 года вярнуўся ў Расію, куды быў камандзіраваны замежнай арганізацыйнай камісіяй РСДРП(б) па скліканні Пражскай партыйнай канферэнцыі для працы па арганізацыі рускай Аргкамісіі. Быў арыштаваны ў Маскве і сасланы ў Архангельскую губерню. У 1912 годзе вызвалены па амністыі, улетку таго ж года вёў рэвалюцыйную працу ў Маскве. У лістападзе быў арыштаваны і сасланы ў Нарымскі край, у 1915 годзе паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы і вернуты да месца ссылкі. Вызвалены пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года.
З 26 кастрычніка (8 лістапада) па 4 (17) лістапада 1917 года — Народны камісар па ўнутраных справах РСФСР.
З 3 красавіка 1918 па 28 мая 1921 года — старшыня ВСНГ РСФСР і адначасова — намеснік старшыні Саўнаркама (май 1921 — люты 1923) і Савета Працы і Абароны (СПА, 26 мая 1921 — ліпень 1923). У 1918 годзе выступіў супраць правядзення Чырвонага тэрору.
З 8 ліпеня 1919 па верасень 1919 года — член Рэўваенсавета РСФСР. У 1919—1920 гадах — надзвычайны ўпаўнаважаны СПА па забеспячэнні Чырвонай арміі і флоту. У 1919—1921 гадах — член Прэзідыума УЦВК.
У 1920—1934 гадах — член ЦК партыі (абіраўся на IX—XVI з’ездах), з 1934 (XVII з’езд) да 1937 года — кандыдат у члены ЦК УКП(б). З 5 красавіка 1920 года па 2 чэрвеня 1924 года — член Аргбюро ЦК, з 3 красавіка 1922 года па 21 снежня 1930 года — член Палітбюро ЦК. Член ЦВК СССР, член Прэзідыума ЦВК СССР у 1922—1924 гадах. Увосень 1921 — вясной 1922 года знаходзіўся на лячэнні ў Германіі, быў праапераваны.
6 ліпеня 1923 года прызначаны Старшынёй ВСНГ СССР, намеснікам старшыні Саўнаркама і СТА СССР. З улікам таго, што старшыня Саўнаркама У. І. Ленін быў цяжка хворы, у руках Рыкава засяродзілася ўсё кіраўніцтва дзейнасцю ўрада.
У студзені 1924 года перанёс інфаркт.
2 лютага 1924 года назначаны старшынёй Саўнаркама СССР і старшынёй Саўнаркама РСФСР. Са студзеня 1926 года — таксама старшыня СПА СССР. Адкрываў і закрываў першы, пасля смерці Леніна, з’езд партыі — XIV.
У распачатай унутрыпартыйнай барацьбе актыўна падтрымаў большасць ЦК супраць Л. Троцкага, пазней падтрымаў І. Сталіна і М. Бухарына ў барацьбе супраць Р. Зіноўева і Л. Каменева.
У 1928—1929 гадах выступаў супраць згортвання НЭПа, фарсіравання індустрыялізацыі і калектывізацыі, што было абвешчана «правым ухілам» ва УКП(б). У лістападзе 1929 года прызнаў свае «памылкі» і заявіў, што будзе весці «рашучую барацьбу супраць усіх ухілаў ад генеральнай лініі партыі і, перш за ўсё, супраць правага ўхілу». Быў адзіным з лідэраў «правага ўхілу», пакінутым у Палітбюро пасля XVI з’езда УКП(б).
19 снежня 1930 года зняты з пасады Старшыні Саўнаркама СССР, а 21 снежня 1930 года выведзены са складу Палітбюро. З 30 сакавіка 1931 года — Народны камісар пошт і тэлеграфаў СССР (17 студзеня 1932 года наркамат перайменаваны ў наркамат сувязі). 26 верасня 1936 года зняты з пасады наркама.
На пленуме ЦК УКП(б) у лютым 1937 года для вынясення рашэння «па справе Бухарына і Рыкава» была ўтворана камісія пленума ў складзе 35 чалавек пад старшынствам А. І. Мікаяна. Камісія выказалася за выключэнне Бухарына і Рыкава з кандыдатаў у сябры ЦК і з шэрагаў партыі. Выключаны з партыі і 27 лютага 1937 года арыштаваны.
13 сакавіка 1938 года быў прысуджаны да смяротнага пакарання і 15 сакавіка расстраляны на Камунарскім палігоне. Цалкам рэабілітаваны (пастанова пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 4 лютага 1988 года) і пасмяротна адноўлены ў партыі ў 1988 годзе.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Рыков А. И. Статьи и речи. В четырёх томах. — М-Л., 1927—1929 (4-ты том выпушчаны не быў).
- Рыков А. И. Избранные произведения. — М.: Экономика, 1990. — ISBN 5-282-00797-5.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ а б Alexei Iwanowitsch Rykow // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Дзяржаўны архіў Саратаўскай вобласці (ДАСВ) ф.637, воп.2, спр. 374, л.108 аб
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксей Іванавіч Рыкаў
- Уладзімір Ленін
- Члены Палітбюро ЦК КПСС
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Нарадзіліся ў Саратаве
- Памерлі 15 сакавіка
- Памерлі ў 1938 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Расстраляныя і пахаваныя на палігоне «Камунарка»
- Члены РСДРП
- Члены КПСС
- Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Члены Аргбюро ЦК УКП(б)
- Старшыні СНК СССР
- Міністры СССР
- Дэлегаты III з’езда РСДРП
- Дэлегаты IV з’езда РСДРП
- Дэлегаты V з’езда РСДРП
- Дэлегаты VI з’езда РСДРП
- Дэлегаты VII з’езда РКП(б)
- Дэлегаты VIII з’езда РКП(б)
- Дэлегаты IX з’езда РКП(б)
- Дэлегаты X з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XI з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XII з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XIII з’езда РКП(б)
- Дэлегаты XIV з’езда УКП(б)
- Дэлегаты XV з’езда УКП(б)
- Дэлегаты XVI з’езда УКП(б)
- Дэлегаты XVII з’езда УКП(б)
- Рэвалюцыянеры Расіі
- Члены ЦК КПСС
- Члены Прэзідыума ЦВК СССР