Аляксей Іванавіч Яршоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксей Іванавіч Яршоў
Александр Иванович Ершов
Дата нараджэння 18 красавіка 1920(1920-04-18)
Месца нараджэння Новасібірская вобласць, РСФСР
Дата смерці 11 студзеня 1944(1944-01-11) (23 гады)
Месца смерці в. Карані, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19431944
Званне Чырвонаармеец
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Аляксей Іванавіч Яршоў (18 красавіка 192511 студзеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, стралок 6-й роты 2-га стралковага батальёна 212-га гвардзейскага стралковага палка 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі 30-га стралковага корпуса 60-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі чырвонаармеец, Герой Савецкага Саюза (1943 г.)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 красавіка 1925 года ў вёсцы Аполіхе цяпер Купінскага раёна Новасібірскай вобласці. У 1940 годзе скончыў з адзнакай Навасельскую сямігадовую школу.

У Чырвоную Армію прызваны ў 1943 годзе, вучыўся ў Кемераўскім вайсковым пяхотным вучылішчы[2] (па іншых звестках — у палкавой школе ў Кемерава[3]). З прычыны складанага становішча на фронце, у жніўні 1943 года курсантаў без прысваення звання накіравалі ў Дзеючую армію. 4 верасня 1943 года чырвонаармеец Яршоў стаў стралком 6-й стралковай роты 2-га стралковага батальёна 212-га гвардзейскага стралковага палка 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро на поўначы ад Кіева, у баях па захопу і ўтрманню плацдарма ў раёне вёсак Глебаўка і Яснагародка (Вышгарадскі раён Кіеўскай вобласці) на правым беразе Дняпра восенню 1943 года.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за паспяховае фарсіраванні ракі Дняпро на поўначы ад Кіева, трывалае замацаванне плацдарма на заходнім беразе ракі Дняпро і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства гвардыі чырвонаармейцу Яршову Аляксею Іванавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[4].

Загінуў 11 студзеня 1944 года ў баі за вызваленне Беларусі каля вёскі Карані Даманавіцкага (цяпер Светлагорскага) раёна Гомельскай вобласці. Пахаваны на поле бою.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]