Перайсці да зместу

Аляксей Ігнатавіч Коршак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Ігнатавіч Коршак
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 лютага 1920(1920-02-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 1945(1945-02-27) (25 гадоў)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Гады творчасці з 1937
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Аляксей Ігнатавіч Коршак (22 лютага 1920, в. Вуглы, Капыльскі раён, Мінская вобласць — 27 лютага 1945, Усходняя Прусія) — беларускі паэт.

Першую адукацыю атрымаў у Доктаравіцкай сямігодцы. У 1938 годзе скончыў Капыльскую сярэднюю школу. Вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута (19381941). Рэдагаваў інстытуцкі часопіс. У часе Вялікай Айчыннай вайны жыў у Капылі. У 1944 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў разведчыкам.

Загінуў 27 лютага 1945 года на фронце ва Усходняй Прусіі пад паселішчам Ласлейндорф.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1937 годзе. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1938 годзе (газета «Літаратура і мастацтва»). Зборнік вершаў «Апаленыя пялёсткі» выйшаў у 1963 годзе. Асобныя вершы змешчаныя ў калектыўных зборніках «Мы іх не забудзем» (1949), «Крывёю сэрца» (1967).

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

У гонар паэта названая адна з вуліц Капыля[1].

Зноскі

  1. Святский Святослав. Алексей Коршак
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Аляксей Коршак // Першацвет адраджэння: Вучэб. дапам. па беларус. літ. для ст. кл. сярэд. шк. / Склад. М. А. Федасеенка, Т. П. Прохарава, Г. М. Разанава і інш. — Мн.: Нар. асвета, 1995. — С. 496—497. — 511 с. ISBN 985-03-0216-X