Аляксей Ігнатавіч Мікуліч
Аляксей Ігнатавіч Мікуліч | |
Дата нараджэння | 19 снежня 1934 (84 гады) |
---|---|
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | антраполаг |
Навуковая сфера | антрапалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Аляксей Ігнатавіч Мікуліч (19 снежня 1934, в. Жарабковічы, Ляхавіцкі раён) — беларускі антраполаг. Доктар біялагічных навук (1991).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут (1963). У 1963—1966 гг. у Міністэрстве сацыяльнага забеспячэння БССР, з 1969 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Вывучае заканамернасць зменлівасці генетыка-антрапалагічных і адаптыўных тыпаў, генадэмаграфічных працэсаў сярод насельніцтва Беларусі і сумежных тэрыторый. Адзін з аўтараў прац «Нарысы па антрапалогіі Беларусі» (1976), «Антрапалогія Беларускага Палесся» (1978), «Біялагічнае і сацыяльнае у фарміраванні антрапалагічных асаблівасцяў» (1981), «Спадчынныя і сацыяльна-гігіенічныя фактары даўгалецця» (1986). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.