Аляксей Ільіч Бондараў
Аляксей Ільіч Бондараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 1998 (74 гады) |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Аляксей Ільіч Бондараў (5.3.1924, д. Заміта, Магілёўская вобласць — 18.3.1998) — беларускі ўрач, арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1970)[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Гомельскую фельчарска-акушэрскую школу (1950), Мінскі медыцынскі інстытут (1958)[1].
Галоўны ўрач медсанчасткі Мінскага камвольнага камбіната (1959—1960). Намеснік загадчыка (1960—1964), загадчык (1964—1976) Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя[1].
Старшыня Мінскага абласнога камітэта прафсаюза медыцынскіх работнікаў (1976—1978), загадчык аддзела Белсаўпрофа (1978—1987). Урач Мінскай 3-й гарадской клінічнай бальніцы (1987—1989), урач Мінскага гарадскога цэнтра здароўя (1989—1994)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г 85 лет со дня рождения Алексея Ильича Бондарева (руск.)