Аляксей Аляксандравіч Цяслюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Аляксей Цяслюк
Alexey Teslyuk.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Аляксей Аляксандравіч Цяслюк
Нарадзіўся 10 студзеня 1994(1994-01-10)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Рух
Нумар 70
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2011 — 2018 Сцяг Беларусі Гомель 88 (12)
2018   Сцяг Беларусі Смалявічы 5 (1)
2019 — Сцяг Беларусі Рух (Брэст)
Нацыянальная зборная**
2011 — 2012 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (0)
2013 — 2016 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 20 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2016.

Аляксей Цяслюк (нар. 10 студзеня 1994, Давыд-Гарадок) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Руха».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што нарадзіўся ў Брэсцкай вобласці, футболам пачаў займацца ў Гомелі, першая футбольная школа — гомельскі клуб «Спартак».

З сезону 2011 пачаў выступаць за дубль «Гомеля». 2 лютага 2012 года, пасля выпуску з цэнтру падрыхтоўкі рэзерву, падпісаў першы прафесійны кантракт з «Гомелем» тэрмінам на 3 гады[2]. Сезон 2012 правёў у дублі, дзе згуляў 25 матчаў, забіў 5 галоў і аддаў 2 галявыя перадачы.

Летам 2012 года Аляксея заўважылі скаўты маскоўскага «Спартака» падчас таварыскага матчу паміж юнацкімі зборнымі Расіі і Беларусі[3]. З 31 ліпеня да 10 жніўня 2012 года Цяслюк праходзіў прагляд у моладзевай камандзе «чырвона-белых». Прагляд падпісаннем кантракта не скончыўся і ігрок вярнуўся ў «Гомель». У сезоне 2012 разам з партнёрамі па камандзе стаў пераможцам першынства дублюючых складаў каманд Вышэйшай лігі.

У студзені 2013 года разам з іншымі ігракамі «залатога дубля» быў пераведзены ў асноўную каманду «Гомеля»[4]. 30 чэрвеня 2013 года Аляксей дэбютаваў за «Гомель» у матчы чэмпіянату Беларусі супраць брэсцкага «Дынама», выйшаўшы на замену ў дадатковы час. У далейшым працягваў гуляць за дубль у сезонах 2013—2014, часам з’яўляўся ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену.

У сакавіку 2015 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[5]. 10 красавіка 2015 забіў свой першы гол за «Гомель» у Вышэйшай лізе, які дапамог перамагчы «Белшыну» 2:0. Гэты гол стаў таксама першым голам чэмпіянату 2015[6]. У далейшым Цяслюк здолеў замацавацца ў аснове «Гомеля», з 5 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне пасля Генадзя Блізнюка.

Па заканчэнні сезону 2015 цікавасць да Цяслюка праяўляла мінскае «Дынама», а ў лютым 2016 года нападнік ездзіў на прагляд у кіеўскае «Дынама-2»[7]. Аднак у выніку ў сакавіку 2016 года падоўжыў кантракт з «Гомелем» на два гады[8]. Па выніках сезону 2016 дапамог «Гомелю» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2017 пачынаў у стартавым складзе гамяльчан на пазіцыі цэнтральнага нападніка, пазней страціў месца ў аснове і стаў пераважна выхадзіць на замену. У снежні 2017 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з гомельскім клубам[9].

У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы» да канца сезону[10]. Са жніўня да кастрычніка адсутнічаў з-за траўмы, пазней зноў стаў з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель».

У пачатку 2019 года рыхтаваўся да новага сезону з гомельскай камандай, аднак у сакавіку 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[11].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў).

16 студзеня 2015 года дэбютаваў у зборнай да 21 года ў матчы супраць Туркменістана на Кубку Садружнасці. У гэтым матчы адзначыўся голам, які прынёс беларусам перамогу 1:0.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011 дубль Гомель Сцяг Беларусі 12 1
2012 дубль Гомель Сцяг Беларусі 25 5
2013 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 3 0
2014 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 10 0
2015 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 25 5
2016 Д2 Гомель Сцяг Беларусі 22 5
2017 Д1 Гомель Сцяг Беларусі 20 2
2018 (1) Д1 Гомель Сцяг Беларусі 8 0
2018 (2) Д1 Смалявічы Сцяг Беларусі 5 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]