Аляксей Анатолевіч Мельнікаў
Аляксей Анатолевіч Мельнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лістапада 1962 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1995 (32 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар |
Аляксей Анатолевіч Мельнікаў (9 лістапада 1962, Гомель — 13 жніўня 1995) — беларускі літаратуразнавец.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мазырскі педагагічны інстытут (1983). У 1983—1985 служыў у войску. Кандыдат філалагічных навук (1990). Навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры НАН Беларусі (з 1989).
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Даследаваў старажытную славянскую літаратуру, пісьмовую спадчыну беларускага народа, духоўную культуру усходніх славян эпохі Сярэднявечча. Вывучаў беларускую агіяграфію, у т.л. жыціі Еўфрасінні Полацкай, Кірыла Тураўскага і інш., сваёй працай значна паспрыяў першаму поўнаму выданню твораў Кірыла Тураўскага.
Першая публікацыя — артыкул «Станаўленне напрамку барока ў беларускай літаратуры» (зборнік «Беларуская літаратура». — Вып. 11. — 1983). Кандыдацкая дысертацыя — гістарычна-тэксталагічная праца «Літаратурная гісторыя агіяграфічных паданняў пра Еўфрасінню Полацкую» (абаронена ў 1990).
Аўтар кніг «Путь непечален: исторические свидетельства о святости Белой Руси» (1992), «Кірыл, епіскап Тураўскі: жыццё, спадчына, светапогляд» (1997), «Преподобная Евфросиния Полоцкая» (1997). Укладальнік «Кніга жыцій і хаджэнняў» (1994).
Аўтар курсу лекцый па гісторыі беларускай старажытнай літаратуры, чытанага ў Беларускім педагагічным універсітэце на факультэце беларускай філалогіі і культуры (1993—1994). Аўтар разгорнутай рэцэнзіі на «Беларускі праваслаўны каляндар» (1994), у якой закранута праблема адэкватнай перадачы багаслоўскіх тэрмінаў і паняццяў сродкамі беларускай літаратурнай мовы.
Пераклаў на беларускую мову ўсе вядомыя помнікі беларускай агіяграфіі Сярэднявечча, малітвы Кірыла Тураўскага і шэраг іншых яго твораў. Часткова пераклаў на беларускую мову Псалтыр і Новы Запавет.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Топас і запазычанні ў «Жыціі Ефрасінні Полацкай» // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1989. № 4.
- Кірыл, епіскап Тураўскі: Жыццё. Спадчына. Светапогляд. 2-е выд. — Мн., 2000.
- З неапублікаванай спадчыны: Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў / Аляксей Мельнікаў. — Мн.: Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2005. — 592 с.: іл. ISBN 985-6734-28-2.
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Памерлі 13 жніўня
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі