Аляксей Анатольевіч Міхалевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Алесь Анатольевіч Міхалевіч
Аляксей Анатольевіч Міхалевіч
Ales Michalevic 05.jpg
Дата нараджэння 15 мая 1975(1975-05-15) (45 гадоў)
Месца нараджэння Мінск (Беларуская ССР)
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя юрыст-палітолаг
Навуковая ступень доктар паліталогіі
Партыя БНФ
Род дзейнасці палітык, юрыст
Бацька Анатоль Аляксеевіч Міхалевіч
Маці Людміла Сцяпанаўна Міхалевіч
Жонка Мілана
Дзеці Леся, Алёна
Узнагароды прэмія імя Джона Хамфры

Алесь (Аляксей) Анатольевіч Міхалевіч (нар. 15 траўня 1975 г., Мінск, Беларуская ССР) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе,палітвязень Беларусі, вязень сумлення.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску ў сям'і навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (тады — Акадэміі навук БССР). Вучыўся ў матэматычнай школе № 19 г. Мінска, Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа.

У 1997 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «палітолаг-юрыст». Падчас вучобы ва універсітэце ўзначальваў Задзіночанне беларускіх студэнтаў — грамадскую арганізацыю, якая абараняе правы навучэнцаў беларускіх ВНУ. Стажыраваўся ў Варшаўскім (Польшча) і Оксфардскім (Англія) універсітэтах.

У 1997 годзе, па сканчэнні універсітэта, стварыў і ўзначаліў арганізацыю, якая займалася маладзёжнымі абменамі і турызмам і дзякуючы якой больш за 2000 маладых людзей здолелі наведаць краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы.

З 2000 года працаваў намеснікам дырэктара, генеральным дырэктарам СП «Аркадыя», якое спецыялізавалася на турыстычным бізнесе. У сувязі з удзелам кіраўніка прадпрыемства ў парламенцкіх выбарах 2004 года сама кампанія стала аб'ектам шматлікіх праверак і інспекцый. Сёмая праверка прывяла Алеся Міхалевіча да рашэння пакінуць пост генеральнага дырэктара СП «Аркадыя».

З 2005 г. — антыкрызісны ўпраўляючы, акрэдытаваны Міністэрствам эканомікі РБ.

У 2007—2008 гг. — юрысконсульт Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Афганістане.

У 2008—2010 гг. — юрыст Беларускага незалежнага прафсаюза.

З 2010 года - дырэктар Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг.

У маі 2013 абараніў доктарскую дысертацыю на тэму "Партыі і палітычныя рухі ў посткамуністычнай трансфармацыі» ў Польскай акадэміі навук[1] і быў зацверджаны ў званні доктара паліталогіі.[2]

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 2004—2008 гг. — намеснік старшыні партыі БНФ. Пасля вылучэння на пост старшыні партыі ў 2008 г. і прапановы праграмы па яе рэфармаванні выключаны з арганізацыі за публічную крытыку кіраўніцтва[3].

З 2003 па 2007 гг. — дэпутат Пухавіцкага раённага савета Мінскай вобласці, каардынатар Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў. У той жа час — выдавец газеты «Рэгіён» (г. Мар'іна Горка Мінскай вобласці), ініцыятар шэрагу рашэнняў па пашырэнні паўнамоцтваў органаў мясцовага самакіравання.

24 жніўня 2010 г. узначаліў аб'яднанне «За мадэрнізацыю», пасля перарэгістраванае ў Чэхіі як «Асацыяцыя за мадэрнізацыю».[4]

Прэзідэнцкія выбары 2010 года

27 студзеня 2010 года публічна абвясціў аб пачатку сваёй кампаніі па вылучэнні на пост прэзідэнта Беларусі ў якасці незалежнага кандыдата.

27 мая 2010 года Міхалевіч прадставіў тэзісы сваёй перадвыбарнай праграмы «Беларусь: стратэгія эвалюцыі». Праграма ўключала ў сябе тры асноўных падзелы: эканамічны рост, эфектыўная дзяржава і актыўнае грамадства.[5]

27 верасня 2010 года ў Цэнтральнай Выбарчай Камісіі РБ была зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэнні Міхалевіча ў прэзідэнты. Колькасць ініцыятыўнай групы палітыка склала 1795 чалавек.[6]

25 кастрычніка ініцыятыўная група пераадолела рубеж у 100 000 подпісаў, неабходных для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты.[7] Выніковая колькасць сабраных подпісаў склала 120 531, з якіх ЦВК было прынята 111 399.[8]

18 лістапада Міхалевіч быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года.[9] Згодна з выніковымі звесткамі ЦВК, Міхалевіч атрымаў падтрымку 1,02% усіх выбаршчыкаў, што амаль у два разы меншая за колькасць людзей, якія падпісаліся ў падтрымку яго вылучэння.[10]

Афіцыйныя вынікі галасавання не былі прызнаныя назіральнікамі АБСЕ[11], Еўрапейскім саюзам[12],ЗША[13], а таксама выклікалі крытыку з боку ААН[14].

Праз некалькі дзён пасля выбараў, у эфіры Першага канала расійскага тэлебачання быў паказаны ролік, зроблены схаванай камерай на 48 выбарчым участку Мінска. У роліку член выбарчай камісіі некалькі разоў удакладняе ў калегаў, куды класці бюлетэнь з голасам за Міхалевіча, пры тым, што паводле афіцыйных дадзеных, на гэтым участку за яго ніхто не прагаласаваў.[15]

Храналогія пераследу[правіць | правіць зыходнік]

Затрыманы 19 снежня 2010 г.у Мінску за ўдзел у мітынгу супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. Змешчаны у СІЗА КДБ. Правёў у следчым ізалятары КДБ каля двух месяцаў, абвінавачваўся па крымінальнай справе «арганізацыя масавых беспарадкаў» артыкул 293 КК РБ.[16]

11 студзеня 2011 года Amnesty International прызнала Міхалевіча вязнем сумлення.[17][18]

Пасля вызвалення з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе Міхалевіч правёў прэс-канферэнцыю, на якой паведаміў, што ўмовай ягонага вызвалення стала дадзенае пад катаваннямі згода на наступнае супрацоўніцтва са спецслужбамі[19].У ходзе выступлення, Міхалевіч заявіў пра разрыў гэтай дамовы і пра намер праінфармаваць Камітэт супраць катаванняў ААН пра абставіны свайго затрымання і знаходжання ў следчым ізалятары КДБ.[20]

У сакавіку 2011 года Міхалевіч тайна выехаў з Беларусі, растлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізічнай расправы», і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі. 23 сакавіка 2011 года Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.[21] У адказ беларуская пракуратура абвясціла Міхалевіча ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола, які цэнтральны офіс арганізацыі ў выніку адмовіўся выконваць як палітычна матываваны.[22]

У эміграцыі Міхалевіч заняўся акадэмічнай дзейнасцю і інфармаваннем міжнароднай супольнасці аб становішчы палітвязняў у Беларусі. Вядома, што ён выступіў з лекцыямі па палітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе ў шэрагу паўночнаамерыканскіх і заходнееўрапейскіх вышэйшых навучальных устаноў, у прыватнасці, у універсітэтах Таронта, Нью-Ёрка, Манрэаля, Маастрыхта, Прагі і іншых гарадоў.[23][24]

У кастрычніку 2014 года Міхалевіч звярнуўся з просьбай аднавіць яго сяброўства ў партыі БНФ у адмысловым лісьце да дэлегатаў партыйнага з'езду. Нягледзячы на супраціў старшыні партыі Аляксея Янукевіча, з'езд большасцю галасоў прагаласаваў за задавальненне дадзенага запыту.[25]

Вяртанне ў Беларусь

8.09.2015 вярнуўся ў Беларусь з вымушанай эміграцыі[26].Алесь Міхалевіч вярнуўся ў Беларусь, нягледзячы на свой статус абвінавачанага па справе аб масавых беспарадках, выехаўшы ў Мінск на прамым цягніку з Вільні. У ходзе праходжання пашпартнага кантролю на станцыі Гудагай Міхалевіч быў затрыманы беларускімі памежнікамі як асоба, якая знаходзіцца ў нацыянальным вышуку, аднак праз некалькі гадзін быў адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе з абавязацельствам з'явіцца на допыт у Следчы камітэт.[27] Каментуючы прычыны вяртання з палітычнай эміграцыі, Міхалевіч паведаміў пра сваё жаданне уз'яднацца з сям'ёй і нагадаў, што даўно абяцаў вярнуцца ў Беларусь пры ўмове вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў.[28]

Па прыбыцці ў Мінск Міхалевіч падаў хадайніцтва аб спыненні ў дачыненні да яго крымінальнай справы, у чым яму было адмоўлена. Такім чынам, ён застаецца адзіным абвінавачаным па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў у ноч пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.[29]

Асабістае[правіць | правіць зыходнік]

Алесь Міхалевіч з юнацтва захапляецца рок-музыкай (The Beatles, The Doors, Deep Purple; «ДДТ»; «Н. Р.М.», «Крама», «Нейра Дзюбель») і гістарычнай літаратурай. Гуляе ў сквош і настольны тэніс. Акрамя родных беларускай і рускай, таксама вольна валодае польскай і англійскай мовамі, вывучае нямецкую.

Радавы запасу УС РБ (не праходзіў тэрміновую службу па прычыне блізарукасці сярэдняй ступені).

Жанаты, бацька дзвюх дочак. Жонка Мілана — настаўнік англійскай мовы. Дочкі: Леся, 2000 года нараджэння, і Алёна, 2009 года нараджэння.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Palitviazni.info — 2013. — С. 182
  • Тамковіч А. Супраць плыні. — 2011. — С. 65-76
  • Тамковіч А. Жыццё пасля кратаў. -− 2013. — С. 157—162 - ISBN 978-985-6025-25-2 
  • За права на выбар. Партрэты асуджаных. Плошча-2010. / Рэд. А.Лапцёнак.— Праваабарончы цэнтр «Вясна» / —Вільнюс: Gudas, 2011. — 142 c. — (ст.128-129).

Зноскі

  1. http://www.profi-forex.by/news/entry5000019256.html На какую тему писал Алесь Михалевич докторскую диссертацию?
  2. http://naviny.by/rubrics/society/2013/05/11/ic_news_116_416493 Алесь Михалевич защитил докторскую в Польше
  3. Інтэрв'ю газеце «Салідарнасць»
  4. http://belapan.com/archive/2010/08/24/406235/ Претендент на пост президента Беларуси Алесь Михалевич возглавил союз "За модернизацию"
  5. https://news.tut.by/politics/171533.html Михалевич представил тезисы предвыборной программы
  6. http://web.archive.org/web/20110706163957/http://www.rec.gov.by/pdf/prb2010/6.pdf
  7. https://news.tut.by/politics/201382.html Алесь Михалевич собрал 100 тысяч подписей
  8. http://belapan.com/archive/2010/11/18/427536/ Кандидатами в президенты Беларуси зарегистрированы 10 человек
  9. http://www.interfax.by/news/belarus/1083122 ЦИК Беларуси зарегистрировал А.Михалевича кандидатом в президенты
  10. http://www.rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Elections-PRB-sved21.pdf СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам Президента Республики Беларусь 19 декабря 2010 года
  11. http://www.dw.com/ru/%D0%BE%D0%B1%D1%81%D0%B5-%D0%BD%D0%B5-%D0%BF%D1%80%D0%B8%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D0%B5%D1%82-%D0%B2%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D1%80%D1%8B-%D0%B2-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8-%D1%81%D0%BE%D0%BE%D1%82%D0%B2%D0%B5%D1%82%D1%81%D1%82%D0%B2%D1%83%D1%8E%D1%89%D0%B8%D0%BC%D0%B8-%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC/a-6361790
  12. http://www.consilium.europa.eu/uedocs/cms_data/docs/pressdata/EN/foraff/118650.pdf
  13. http://naviny.by/rubrics/politic/2010/12/21/ic_news_112_357776 США не признали итоги выборов в Беларуси и требуют освобождения задержанных
  14. http://bdg.by/news/politics/13452.html ООН настаивает на освобождении политзаключенных
  15. https://www.1tv.ru/news/2010-12-24/135836-belorusskiy_tsentrizbirkom_ofitsialno_ob_yavil_o_pobede_aleksandra_lukashenko
  16. http://naviny.by/rubrics/society/2011/01/06/ic_news_116_358792 Число обвиняемых в массовых беспорядках 19 декабря выросло до 25 человек
  17. https://amnesty.org.ru/node/1677/ Беларусь призывают освободить узников совести, задержанных в связи с протестами после выборов
  18. https://en.wikipedia.org/wiki/Category:Amnesty_International_prisoners_of_conscience_held_by_Belarus
  19. http://nashaniva.by/?c=ar&i=155990
  20. http://www.belmarket.by/ales-mihalevich-razorval-soglashenie-s-kgb-i-budet-obrashchatsya-v-komitet-protiv-pytok-oon
  21. http://www.belmarket.by/ales-mihalevich-poluchil-politicheskoe-ubezhishche-v-chehii Алесь Михалевич получил политическое убежище в Чехии
  22. https://telegraf.by/2012/07/mihalevicha-isklyuchili-iz-centralnoi-bazi-interpola Михалевича исключили из центральной базы Интерпола
  23. http://www.newswire.ca/news-releases/media-advisory---exiled-belarusian-presidential-candidate-ales-michalevic-to-visit-toronto-509145131.html
  24. http://mikhalevich.livejournal.com/29691.html
  25. https://news.tut.by/politics/419202.html Экс-кандидата в президенты Алеся Михалевича восстановили в Партии БНФ
  26. http://nashaniva.by/?c=ar&i=156059
  27. http://www.bbc.com/russian/international/2015/09/150908_belarus_opposition_mikhalevich_return Экс-кандидат в президенты Белоруссии вернулся домой в статусе обвиняемого
  28. http://www.newsru.com/world/08sep2015/ales.html В Белоруссии задержали бывшего кандидата в президенты при попытке вернуться на родину
  29. http://belsat.eu/ru/news/ugolovnoe-delo-protiv-alesya-mihalevicha-priostanovili/ Уголовное дело против Алеся Михалевича приостановили

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]