Аляксей Антонавіч Марачкін
Аляксей Антонавіч Марачкін | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1940 (84 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, пісьменнік, паэт, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж, партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Вядомыя працы | «Цётка» (1976), «Пачатак. Францыск Скарына» (1978), «Мікола Гусоўскі» (1980) |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксей Антонавіч Марачкін (Псеўданімы: Алесь Мара; нар. 10 сакавіка[1] 1940, в. Папоўшчына[2], цяпер Карпаўскі Чэрыкаўскага раёна) — беларускі жывапісец, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1962), Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1972, цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). Член Саюза мастакоў (з 1977). Працаваў у Мінску, пэўны час як вольны мастак, пасля — галоўным мастаком Мастацкага фонду. У 1988—1997 г. працаваў у Беларускай акадэміі мастацтваў, выкладаў, загадваў кафедрай жывапісу. Член БНФ (з 1989). Адзін з заснавальнікаў і першы старшыня мастацкай суполкі «Пагоня».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года. Працуе пераважна ў станкавым жывапісе ў жанрах партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа і нацюрморта. Тэматыка яго твораў прысвечана гістарычным падзеям мінулага і сучаснасці, раскрывае багацце духоўнай культуры беларускага народа. Для ранніх твораў характэрны рэалістычная манера адлюстравання ў спалучэнні з аб'ёмна-пластычным, рэльефным пісьмом і сімволіка-алегарычнымі матывамі. 3 1990 творы набываюць характар фармалістычных кампазіцый з камбінаванай манерай выканання і ўмоўнай перадачай аб'ёму.
Стварыў партрэты выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры: «Цётка» (1976), «Пачатак. Францыск Скарына» (1978), «М. Гусоўскі» (1980), «Вераніка і Максім» (1981), «Рагнеда» (1982), «Кірыла Тураўскі» (1987), «Сымон Будны» (1989), «Канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега» (1994), «Мікола Ермаловіч» (1994), «Я. Кулік» (1999) і інш., серыю партрэтаў «Мае сучаснікі» (1980); філасофска-алегарычныя трыпціх «Размова аб вечнасці. Скарына і Парацэльс» (1989—90), цыкл твораў «Народныя легенды і паданні» (1990—91). Сярод тэматычных кампазідый: «Мара пра палёт» (1974), «Жанчына з бульбай» (1975), «Гуканне вясны» (1976), «Чаканне» (1979), «Чароўныя арэлі» (1980), «Суладдзе» (1983), «Хто з вас без граху?» (1989), «Цяжар» (1991). Аўтар шматлікіх пейзажаў: «Адліга» (1974), «Дарога» (1976), «Абуджэнне» (1978), «Імкненне» (1979), «Рэчка Мнюта. Па мясцінах Я. Драздовіча» (1978) і інш. Чарнобыльская тэма адлюстравана ў творах «Планета Палын» (1987), «Хадора» (1989), «Маці Божая ахвяр Чарнобыля» (1990), «Палеская мадонна» (1991) і інш. Да тэм беларускага фальклору звярнуўся ў творах «Прывіды зімы», «Святаяннік» (абодва 1991), «Жывы куст», «Кароль птушак», «Начны прывід» (усе 1992).
Эксперыментуе ў матэрыяле. Аўтар шматлікіх маляваных дываноў.
Працы А. Марачкіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, ў Мастацкай галереі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, у музеях і прыватных галерэях Беларусі, Польшчы, Германіі, ЗША.
Аўтар паэтычнай кнігі «Калодзеж у жыце».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за высокія дасягненні ў справе нацыянальнага адраджэння, прапаганду культурнай спадчыны беларускага народа (1992). Двойчы адмовіўся ад ганаровага дзяржаўнага звання: «Заслужаны мастак БССР» у 1989 годзе, пратэстуючы супраць сістэмы дзяржаўнага патранату і кантролю за мастацтвам, і «заслужаны мастак Рэспублікі Беларусь» у 1995 як пратэст супраць антыбеларускай і антыдэмакратычнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі[3]. Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4].
-
З паэтам Генадзем Бураўкіным
-
З мастаком Георгіем Скрыпнічэнкам
Зноскі
- ↑ Афіцыйна. Мастак адзначае — 30 сакавіка.
- ↑ Паводле інш. звестак у в. Язёры Чэрыкаўскага раёна.
- ↑ Вацлаў Арэшка. Марачкін Алесь . Электронная энцыклапедыя «Slounik.org» (24 кастрычніка 2010).
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — 751 с. — 10 000 экз.
- Ждановіч В. Гуканне вясны // «Маладосць» № 3. — Т. 1977.
- Марачкін А. Жывапіс. — Мінск, 1996.
- Марачкін А. Стронцый на маёй палітры // Крыніца» № 4. — 1990.
- Царова Л. Выстаўкі суполкі «Пагоня». Дыпломная праца, рукапіс. — Мінск, 1996.
- Мара-92. — Мінск, 1992.
- Алесь МаRа. Аўтаманаграфія: Альбом. — Мн, 2002. — 38 с. — 500 экз.
- Алесь MaRa, Уладзімір Сіўчыкаў. Рыцары Пагоні і Арла: [альбом]. — Мн: Радыёла-плюс, 2010. — 67 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-448-107-4.
- Алесь МаRа. Калодзеж у жыце: вершы і паэмы. — Мн: І. П. Логвінаў, 2013. — 246, [1] с. — 250 экз. — ISBN 978-985-562-028-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Заяц. TUTэйшыя. Аляксей Марачкін: У кепскага мастака ўсё добра(недаступная спасылка). Культура TUT.BY (24 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2007. Праверана 21 кастрычніка 2011.
- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Архівавана 14 верасня 2010. (руск.)
- Аляксей Марачкін святкуе 75-годдзе — інтэрв'ю // Наша Ніва, 30 сакавіка 2015
- Алесь Марачкін напісаў саркастычны верш пра помнік гарадавому // Наша Ніва, 4 сакавіка 2017
- Выстаўка Алеся Мары (Аляксея Марачкіна) «Збор-1», 7 — 15 снежня 2017 года Архівавана 9 студзеня 2018.
- ПолацкАРТ. Выстаўка твораў Аляксея Марачкіна. Полацкая мастацкая галерэя, 20 красавіка — 13 траўня 2018 Архівавана 28 чэрвеня 2021.
- Аляксей Марачкін стварыў новую карціну «Астравіцяне» // Наша Ніва, 15 лістапада 2018
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1940 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім раёне
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Мастакі СССР
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Педагогі Беларусі
- Мастакі XX стагоддзя
- Мастакі XXI стагоддзя