Аляксей Антонавіч Янукевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Антонавіч Янукевіч
Дата нараджэння 30 ліпеня 1976(1976-07-30) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Партыя
Род дзейнасці палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксе́й Анто́навіч Януке́віч (нарадзіўся 30 чэрвеня 1976, Мінск) — намеснік старшыні Партыі БНФ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «кіраванне замежнаэканамічнай дзейнасцю».

З 1996 года - член партыі БНФ, з 1999 г. — член сойма, з 2003 г. — намеснік старшыні.

Высоўваўся кандыдатам у дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы (2003 і 2007 гады), у Палату прадстаўнікоў (2004, 2008, 2016 гады).

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2006 года быў даверанай асобай Аляксандра Мілінкевіча.

5 верасня 2009 года на XII з'ездзе партыі БНФ абраны новым старшынёй Партыі БНФ (замест Лявона Баршчэўскага). На выбарах за Янукевіча было пададзена 174, за Лявона Баршчэўскага - 144 галасы. Абіраўся на новы тэрмін на пасаду сташыні Партыі БНФ ў 2011 і 2014 гадах. У 2017 у сувязі з унясеннем зменаў у статут, якія абмежавалі колькасць магчымых тэрмінаў на пасадзе старшыні партыі, сыйшоў з пасады. 30 верасня 2017 году на XVIII справаздачна-выбарчым з'ездзе Партыі БНФ абраны намеснікам старшыні Партыі БНФ[1].

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/28766124.html
  2. Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам . Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]